Раванічы – гэта невялічкі, але вельмі маляўнічы аграгарадок, які знаходзіцца прыблізна за 20 кіламетраў ад горада Чэрвень. Упершыню згадваецца яшчэ ў першай палове 16 стагоддзя (1535 год), як частка Мінскага павета і ўладанне Гаштольдаў. А вось да Слатвінскіх гэтыя землі перайшлі за 3 гады да другога падзелу Рэчы Паспалітай (1790 год) і менавіта з гэтым прозвішчам будзе звязаны далейшы лёс Раванічаў.

Раванічы, Беларусь

Закінуты палац Слатвінскіх у Раванічах
2022 год
Раванічы
Стары здымак 70-ых гадоў з калекцыі падпісчыка

Гісторыя маёнтка Слатвінскіх у Раванічах

Фамільная рэзідэнцыя фармавалася на ўзвышшы, у цэнтральнай частцы Раванічаў. Лічыцца, што першыя крокі зрабіў Антоній Слатвінскі, а ўжо яго нашчадкі працягвалі будаўніцтва і развіццё маёнтка. Сядзіба Слатвінскіх, якая як бачым, хутчэй нагадвае сапраўдны палац, была скончана намаганнямі Людвіга Слатвінскага ў сярэдзіне 19 стагоддзі (1859 год).

Гісторыя маёнтка Слатвінскіх у Раванічах
Сядзіба Слатвінскіх на карціне Напалеона Орды (сярэдзіна 19 стагоддзя)

Палац Слатвінскіх у Раванічах

Сядзіба Слатвінскіх у вёсцы Раванічы
Паркавы бок, фота 2016 года

Палац мае прамавугольную форму, аднапавярховы, але ў цэнтральнай частцы мае два паверхі – часты прыём у класічнай архітэктуры. Таксама за кошт масіўнага цокаля, ствараецца адчуванне што сядзіба мае аж 3 паверхі. Датагож сядзібу збудавалі ў маляўнічым месцы, на беразе вадаёма, з выдатным краявідам на наваколле, таму здалёк будынак выглядае сапраўды масіўным.

Цікавосткі ў Чэрвеньскім раёне

Сядзіба ў Раванічах

На шырокай паркавай тэрыторыі захаваўся шэраг гаспадарчых пабудоў. У свой час Людвіг Слатвінскі заснаваў у Раванічах суконную фабрыку і заклаў адзін з найпрыгажэйшых пейзажных паркаў. Свайму спадчынніку, старэйшаму сыну Гвідону, ён перадаў багаты маёнтак.

Палац сядзіба Слатвінскіх у Раванічах

Падвал сядзібы Слатвінскіх у Раванічах

З параднага ўваходу размяшчалася тэраса з двухмаршавай лесвіцай і балюстрадай (часткова зруйнавана).

Разбураная балюстрада сядзібы Раванічы

З зваротнага боку сядзіба мае другі – паркавы ўваход, які не саступае ў архітэктуры галоўнаму. З гэтага боку аналагічны порцік на вялізарных 4-калонах, але лесвіца ўжо прамая, без маршаў.

Сядзіба Слатвінскіх
2017 год

Як выглядае сядзіба Слатвінскіх у Раванічах?

Сіметрычна ад сядзібы размяшчаліся 2 аднапавярховыя флігелі.

Сядзіба Слатвінскіх
2017 год

Адзін выкарыстоўваўся пад кухню, другі – як жыллё прыслугі. Абодва будынкі захаваліся да нашых дзён, праўда лёс іх склаўся па-рознаму. Паўднёвы флігель – занядбаны, а паўночны выкарыстоўваецца пад мясцовы клуб.

Занядбаны флігель Раванічы

Слатвінскія валодалі маёнткам Раванічы да 1917 года. Пасля іх будынак выкарыстоўвалі пад розныя адміністрацыйныя і адукацыйныя мэты. Пад час Другой сусветнай вайны палац моцна пацярпеў і часткова выгарэў. На галоўным фасадзе можна разгледзець лічбы “1952”, што верагодна адносіцца да часу, калі ў гэтым месцы размяшчалася школа.

Рэшткі сядзіба Слатвінскіх у Раванічах

Па архіўных дадзеных – аж да 1971 года, затым эстафету перадалі ўчастковай бальніцы, ніжэй ёсць стары здымак:

Раванічы бальніца старое фота
Фатаграфія зроблена прыкладна ў 1972 годзе

Унутры знаходзіцца небяспечна і лепш не спрабаваць сюда залазіць. Сам будынак у даволі жаласным стане і можа абрынуцца ў любы момант. Ад былых багатых інтэр’ераў не захавалася на жаль і следу.

Закінутая сядзіба ў Раванічах

З канца 20 стагоддзі пачалося павольнае руйнаванне, вынік якога як раз і бачны на гэтых здымках. Цікава, што некаторыя гаспадарчыя пабудовы захаваліся значна лепш за сам палац. Напрыклад будынак спірт-завода функцыянуе і дагэтуль.

Раванічы старое фота
Стары здымак 70-ых гадоў з калекцыі падпісчыка

Побач з сядзібай, на супрацьлеглым беразе, знаходзяцца руіны касцёла Святога Антонія, які будаваўся як пахавальня роду Слатвінскіх.

Закінутыя сядзібы Беларусі

Як дабрацца ў Раванічы?

Дакладны адрас гэтай цікавосткі – аграгарадок Раванічы, Чэрвеньскі раён, Мінская вобласць. Ад Мінска дарога на машыне зойме каля 1 гадзіны і 20 хвілін. Аптымальны маршрут: траса М4 да вёскі Натальеўск, адкуль згортваем на Р59, да населенага пункта Замасточча, затым трымаем права ўжо на Раванічы па мясцовай дарозе. Глядзіце размяшчэнне сядзібы на мапе:

Што яшчэ паглядзець у гэтым раёне? За некалькі кіламетраў ад сядзібы Слатвінскіх ёсць цікавая вёска Алесіна, дзе адноўлены вінакураны завод Ваньковічаў. А калі цікавіцеся фатаграфічнымі лакацыямі, то раю заехаць у натурны павільён кінастудыі Беларусьфільм – “Смалевуд».

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь