Першымі вядомымі ўладальнікамі мястэчка Дубнікі былі Абрамовічы. Пазней багаты маёнтак перайшоў да сям’і Коцелаў, потым да Бжастоўскіх, ад якіх напачатку 19 стагоддзя да Мінейкаў. Менавіта з імі будзе звязаны лёс сядзібы ў Дубніках.

Дубнікі, Беларусь
2025 год
Сядзіба Мінейкаў у Дубніках
фота часоў Першай сусветнай вайны

Вядома, што яшчэ ў 18 стагоддзі і першай палове 19 стагоддзя ў Дубніках стаяла драўляная сядзіба, збудаваная імаверна Абрамовічамі. У 1878 годзе Браніслаў Мінейка пабудаваў новы сядзібны дом па праекце піцерскага інжынера Войніцкага – ягоныя рэшткі і можна паглядзець сёння. Палац атрымаўся даволі незвычайны і з разнастайнай формай. Першы паверх быў цагляны, а другі – часткова драўляны, падобная архітэктура на тэрыторыі Беларусі таго часу сустракалася вельмі рэдка.

Усадьба Минейко в Дубниках

Дубнікі (Дубники)

На старых фота, добра бачна, што над паўднёвым крылом сядзібы ўзвышалася двухпавярховая квадратная вежа з вокнамі і балконам (не захавалася).

Сядзіба Мінейкаў у Дубніках
Фота да 1920 года (афарбавана пры дапамозе ШІ)

Былы палац Мінейкаў у Дубніках

Сам будынак меў поўны паверх над усім усходнім эркерам і цэнтральнай часткай заходняга эркера.

Сядзіба Мінейкаў у Дубніках

Сцены ва ўсіх пакоях былі абклееныя шпалерамі, паркетныя падлогі ў парадных пакоях былі з узорам, а столі былі пакрытыя тынкоўкай. У меншай гасцінай і будуары таксама былі кафляныя печы і мармуровыя каміны. Вялікая гасцёўня з крыштальнымі жырандолямі, што звісалі са столі, а сцены ўпрыгожвалі бра і вялікія люстэркі. Кабінет гаспадара дома быў упрыгожаны партрэтамі продкаў і прадметамі рыцарскіх даспехаў, у тым ліку берэтамі, кальчугамі і шапкамі. Багатая калекцыя кніг, пераважна класічных і мастацкіх твораў на польскай і французскай мовах. Як разумееце, сёння ад усяго гэтага не засталіся нават адбіткі.

Занядбанка Дубнікі

Занядбанка ў Дубніках

Ёсць і даволі цікавы факт, які звязаны з мястэчкам Дубнікі. Тутака працаваў класік польскай літаратуры, лаўрэат Нобелеўскай прэміі – Генрык Сянкевіч, лічыцца што менавіта ў Дубніках, ён напісаў гістарычны раман “Пан Валадыёўскі”. Пасля Першай сусветнай вайны сядзіба была часткова разбурана. Бібліятэка і архіў Мінейкаў былі знішчаны (часткова адноўлены пасля вайны). Прыкладна з 1980 і да 2005 года старадаўні будынак сядзібы Мінейкаў служыў домам-інтэрнатам для састарэлых і інвалідаў.

Заброшенные места Беларуси - Дубники

14 ліпеня, 2025 года, занядбаная сядзіба стала ўласнасцю новага ўладара, якім стала кампанія – вытворца будаўнічых матэрыялаў з Гродзенскай вобласці. Былы маёнтак Мінэйкаў прадалі за 1058 рублёў, а вось якія планы на гэтую гаспадарку – пакуль невядома.

Дубники усадьба Минейко

Ніжэй кропка з адзнакай гэтай цікавосткі на мапе:

У гэтым краі раю таксама паглядзець касцёл Святога Андрэя Баболі ў мястэчку Градаўшчына.

АДКАЗАЦЬ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь