Асвея – гэта ўнікальнае мястэчка Беларусі, якое знаходзіцца на самым поўначы краіны. Тут прыгожая прырода, мноства дзікіх звяроў, а ў цэнтры Асвейскага возера месціцца самая вялікая выспа з загадкавай назвай Ду. Акрамя прыродных цікавостак, тут ёсць і старажытныя славутасці, як ніяк Асвея згадваецца ў летапісе яшчэ ў 1503 годзе. За сваю гісторыю мястэчка было ўласнасцю Сапегаў, прадстаўнікоў роду Кішкаў, Гільзенаў і Шадурскіх. Ад дзвюх апошніх прозвішчаў у Асвеі засталася спадчына – руіны палаца, якія можна паглядзець і сёння.

Унікальныя славутасці Беларусі

Руіны сядзібы Гільзенаў у Асвеі

Будаўніцтва шыкоўнага палаца Гільзенаў пачалося ў другой палове 18 стагоддзя. Прыкладна ў той жа самы перыяд браты Гільзены, Ян Аўгуст і Ежы Мікалай, заканчвалі іншы значны праект у Асвеі – кляштар місіянераў. Ацаніць маштаб сядзібы, якую называлі самай прыгожай ва ўсёй Рэчы Паспалітай, можна па малюнку Напалеона Орды.

Як выглядаў сядзіба Гільзенаў у Асвеі?
малюнак Напалеона Орды, другая палова 19 стагоддзя

Амбіцыйны палац скончылі будаваць у 1782 годзе. Па выніку атрымаўся яскравы прыклад архітэктурнага стылю класіцызм. Будынак складаўся з пяці карпусоў, звязаных паміж сабой галерэямі.

Рэшткі палаца Гільзенаў
Неяк так выглядаў палац

Ёсць нават цікавы архітэктурны факт: колькасць вокнаў была роўная колькасці дзён у годзе (365), колькасць залаў – колькасці тыдняў у годзе. Акрамя таго палац меў 4 асноўныя ўваходы – як сімвал чатырох сезонаў года.

Што за руіны ў Асвеі?

Прадстаўнікі Гільзенаў валодалі Асвеяй да 1786 года, а пасля смерці Юзэфа (Ежы) Гільзена які не меў дзяцей, багатыя землі адышлі да Яна Шадурскага. Пры ім пашырылі пейзажны парк, а таксама пабудаваны рачныя каналы.

Палац Гільзенаў

Руіны палаца Гільзенаў у Асвеі

Цікавая асаблівасць Асвейская маёнтка – гэта развітая сістэма падземных хадоў, якія распасціраліся на вялікія адлегласці. Кажуць, што нават сёння можна адшукаць уваходы ў гэтыя старажытныя падзямеллі.

Руіны сядзібы Гільзенаў Асвея

У 1917 годзе сядзіба-палац была нацыяналізавана, а маёнтак быў разрабаваны. Падчас вайны частку палаца ўзарвалі, іншую частку, ужо ў пасляваенныя гады, выкарыстоўвалі пад патрэбы мясцовай адміністрацыі. Калі палац Гільзенаў разабралі цалкам – невядома, на жаль дакладнай інфармацыі знайсці не змог.

Асвея малюнак Напалеона Орды
малюнак Напалеона Орды, на пярэднім плане Траецкі касцёл

Занядбаныя месцы Беларусі

Ад палаца да нашых дзён дайшлі толькі рэшткі цэнтральнай часткі (галоўнага корпуса).

Асвейская сядзіба

Палац Гільзенаў Асвея

Яшчэ адна славутасць гарадскога пасёлка Асвея – гэта частка былога кляштара місіянераў, а дакладней будынак шпіталя. Манахаў місіянераў запрасіў у гэтыя краі ў другой палове 18 стагоддзя Ян Аўгуст Гільзен, тагачасны ўладальнік мястэчка.

Былы шпіталь кляштара місіянераў у Асвеі

Дзейнасць гэтага кляштара была накіравана на павышэнне пісьменства і адукаванасці сялянскіх дзяцей. У сценах місіянерскага шпіталя таксама працавала школа для будучых ксяндзоў.

Кляштар у Асвеі

Адно крыло гэтага шпіталя было часткова адноўлена некалькі год таму і ў ім перыядычна праводзіліся імшы.

Асвея, Віцебская вобласць

Браты Гільзены, Ян Аўгуст і Ежы Мікалай, далі грошы на будаўніцтва Траецкага касцёла пры кляштары, але на жаль гэты храм не захаваўся.

Разбураны касцёл у Асвеі
Так выглядаў гэты касцёл. Малюнак Напалеона Орды (сярэдзіна 19 стагоддзя)

Дакладная дата ўзвядзення касцёла – невядомая, але мяркуецца, што гэта адбылося да 1782 года. Па ўсёй імавернасці, работамі над храмам кіравала Канстанцыя Гільзен, жонка Яна, бо ейны муж памёр яшчэ ў 1767 годзе. Праектам касцёла займаўся малады архітэктар Антоні Парака (ён працаваў і над касцёлам Святога Антонія ў Друі).

Як выглядаў касцёл у Асвеі?
з кнігі Żyskar F. J (Archidjecezja mohylowska), здымак першай паловы 20 ст.

Па архітэктуры Асвейскі касцёл адносіўся да стылю барока, быў бязвежавым, з прыгожым фігурным фронтам. Падобныя храмы да прыкладу ёсць у Мазыры, Касцяневічах, Дзісне. Кляштар місіянераў у Асвеі канчаткова закрылі ў 1836 годзе, а касцёл Святой Тройцы ў той час стаў простым парафіяльным.

Асвея занядбаны корпус кляштара

Былы шпіталь кляштара місіянераў у Асвеі

У 1917 годзе ў Асвеі пачалася барацьба са старым рэлігійным укладам, якая скончылася ў 1937 годзе сумнымі падзеямі. Траецкі касцёл узарвалі, а ягоныя руіны разабралі на будаўнічыя матэрыялы. Будынку шпіталя пашанцавала болей, яго прыстасавалі пад адміністрацыйныя патрэбы – таму часткова і захаваўся.

Асвея былы кляштар

У 90-ыя, неабходнасць у гэтай пабудове знікла і таму яе вонкавае аблічча адразу пачало пагаршацца. Былі сціплыя спробы закансерваваць гістарычны помнік, якія з пераменным поспехам працягваюцца і сёння.

Што за закінуты будынак у Асвеі?

Руіны старадаўняга палаца-сядзібы знаходзяцца недалёка ад Асвейскай школы, ніжэй кропка з размяшчэннем гэтай славутасці на мапе:

Калі будзеце ў гэтым краі раю з’ездзіць паглядзець на неагатычны храм у аграгарадку Сар’я.

1 КОММЕНТАРИЙ

АДКАЗАЦЬ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь