Калісьці даўно, яшчэ ў другой палове 17 стагоддзя, мястэчка Падварышкі і фальварак Гайцюнішкі былі адным цэлым, а валодаў гэтымі землямі Стэфан Корф. Аднак пра тыя далёкія часы ў гэтым краі ўжо амаль нічога не нагадвае. Сёння, галоўная славутасць у Падварышках – гэта сядзіба, гісторыя якой звязана з Рымшамі і Керсноўскімі.

Будынак, які захаваўся да нашых дзён, датуецца 1931 годам. А будаўніцтвам гэтай сядзібы займаўся Тадэвуш Кярсноўскі. Разам з жонкай Ганнай яны былі ўладальнікамі Падварышак аж да 1939 года. Ёсць цікавая здагадка, што Кярсноўскія так і не паспелі дабудаваць свой радавы маёнтак. Аднак гучыць гэта малаверагодным, бо на старым фота Яна Булгака можна ўбачыць цалкам скончаную сядзібу (здымак 1934 года).

Па сваёй архітэктуры сядзіба добра адлюстраванне папулярнага напрамку канца 19 – першай паловы 20 стагоддзя – класіцызм. Будынак вылучаецца высокім порцікам на 4 калонах, дом аднапавярховы са скатным ламаным дахам.
Адмысловых дэкаратыўных элементаў у вонкавым афармленні не было – усё выглядае досыць проста і сціпла. Мяркуецца, што архітэктурным праектам займаўся Стэфан Нарэмскі.
Гэты будынак лічыцца апошняй сядзібай Рымшай-Керсноўскіх, вядома што раней тут ужо стаялі дамы падобнай архітэктуры. Той які пабудавалі Адам Рымша з Веранікай Остэн-Сакен (першая палова 19 стагоддзі) згарэў яшчэ пасля Першай сусветнай вайны ў 1919 годзе.
Сучасная гісторыя (пасляваенная) сядзібнага дома ў Падварышках была звязана з племгасам, чыя кантора месцілася ў сценах гэтага будынка доўгія гады. Зараз дом выглядае занядбаным і складана сказаць выкарыстоўваецца ён ці не.
Ніжэй кропка з адзнакай гэтай цікавосткі Беларусі на мапе:
Калі будзеце ў гэтым краі, то раю таксама заехаць да касцёлу ў Канвелішках.