Калісьці даўно, яшчэ ў другой палове 17 стагоддзя, мястэчка Падварышкі і фальварак Гайцюнішкі былі адным цэлым, а валодаў гэтымі землямі Стэфан Корф. Аднак пра тыя далёкія часы ў гэтым краі ўжо амаль нічога не нагадвае. Сёння, галоўная славутасць у Падварышках – гэта сядзіба, гісторыя якой звязана з Рымшамі і Керсноўскімі.

Падварышкі – сядзібны дом Рымшаў-Кярсноўскіх
2024

Будынак, які захаваўся да нашых дзён, датуецца 1931 годам. А будаўніцтвам гэтай сядзібы займаўся Тадэвуш Кярсноўскі. Разам з жонкай Ганнай яны былі ўладальнікамі Падварышак аж да 1939 года. Ёсць цікавая здагадка, што Кярсноўскія так і не паспелі дабудаваць свой радавы маёнтак. Аднак гучыць гэта малаверагодным, бо на старым фота Яна Булгака можна ўбачыць цалкам скончаную сядзібу (здымак 1934 года).

Падварышкі - сядзібны дом Рымшэй-Кярснаўскіх
Ян Булгак, 1934 год

Падварышкі (Воранаўскі раён)

Па сваёй архітэктуры сядзіба добра адлюстраванне папулярнага напрамку канца 19 – першай паловы 20 стагоддзя – класіцызм. Будынак вылучаецца высокім порцікам на 4 калонах, дом аднапавярховы са скатным ламаным дахам.

Што паглядзець у Воранаўскім раёне?

Адмысловых дэкаратыўных элементаў у вонкавым афармленні не было – усё выглядае досыць проста і сціпла. Мяркуецца, што архітэктурным праектам займаўся Стэфан Нарэмскі.

Падварышкі: былая сядзіба Рымшаў-Кярсноўскіх

Гэты будынак лічыцца апошняй сядзібай Рымшай-Керсноўскіх, вядома што раней тут ужо стаялі дамы падобнай архітэктуры. Той які пабудавалі Адам Рымша з Веранікай Остэн-Сакен (першая палова 19 стагоддзі) згарэў яшчэ пасля Першай сусветнай вайны ў 1919 годзе.

Сядзіба Керсноўскіх Падварышкі

Сучасная гісторыя (пасляваенная) сядзібнага дома ў Падварышках была звязана з племгасам, чыя кантора месцілася ў сценах гэтага будынка доўгія гады. Зараз дом выглядае занядбаным і складана сказаць выкарыстоўваецца ён ці не.

Сядзібны дом Рымшаў

Ніжэй кропка з адзнакай гэтай цікавосткі Беларусі на мапе:

Калі будзеце ў гэтым краі, то раю таксама заехаць да касцёлу ў Канвелішках.

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь