На ўездзе ў пасёлак Івянец з боку Ракава размяшчаецца неагатычны касцёл Cвятага Аляксея. Гэты храм будаваўся ў першай палове 20 стагоддзі, з 1905 па 1907 год. Ёсць і цікавы факт – дазвол на будаўніцтва атрыманы яшчэ да выдання “маніфесту аб верацярпімасці”, дзякуючы намаганням генерала Эдварда Каверскага.


Гэты касцёл будаваўся як замена галоўнаму храму Івянца, які ў сярэдзіне 19 стагоддзя перадалі ва ўлонне праваслаўнай царквы.

Знаходзіцца храм на мясцовых могілках, дзе дарэчы захавалася і невялікая драўляная капліца канца 19 стагоддзя.

Па чутках і ўспамінах, менавіта ў ёй праводзіліся імшы да будаўніцтва мураванага касцёла.

Да чырвонага касцёла (менавіта так яго называюць мясцовыя жыхары) вядзе трохарачная брама, таксама выкананая ў неагатычным стылі.

У пасляваенныя гады храм быў зачынены і вернуты вернікам толькі ў 1988 годзе. Цікава, што на пачатку 60-ых гадоў у касцёле Святога Аляксея размясціўся філіял Мінскай Дзяржаўнай бібліятэкі імя Леніна.

Івянецкі касцёл мае форму крыжа, вылучаецца шатровай вежай-званіцай з багаццем архітэктурных элементаў уласцівых стылю неаготыка.


Сёння храм функцыянуе і адкрыты для ўсіх ахвочых, ніжэй кропка з размяшчэннем славутасці на мапе:
Побач ёсць яшчэ адзін храм – касцёл Cвятога Міхаіла Арханёла, а недалёка ад пасёлка Івянец можна таксама паглядзець пахавальню рода Ратынскіх.





