У Дзятлаўскім раёне ёсць гарадскі пасёлак Наваельня дзе ўсё ахвочыя могуць паглядзець старую царкву, мемарыяльную калону, касцёл, а таксама прыгожую чыгуначную станцыю. Што цікава, як і адно з самых вядомых балотаў Беларусі, Наваельня раней называлася наўпрост – Ельня. Такую назву мястэчка мела яшчэ з 15 стагоддзя. Калі з’явіўся тапонім “Наваельня” дакладна невядома, але лічыцца, што з сярэдзіны 16 стагоддзя, калі гэтыя землі перайшлі да Стэфана Тызенгаўза.

Наваельня - унікальнае мястэчка Беларусі
Наваельня на старой паштоўцы

Мемарыяльная калона

Безумоўна, адна з галоўных цікавостак гарадскога пасёлка – гэта адноўленая мемарыяльная калона ў гонар прыняцця Канстытуцыі 1791 года.

Наваельня

Думаю вы ведаеце, што падобныя аб’екты актыўна будаваліся па ўсёй тэрыторыі Беларусі пасля падзелаў Рэчы Паспалітай. Выключэннем не стала і мястэчка Наваельня.

Наваельня што паглядзець?

Наваельня, Антоній Тызенгаўз

Калона стаіць ля ракі Ятранка, побач з дарогай. Паркоўкі тут няма, таму прыйдзецца крыху прайсціся пешшу.

Наваельня калона

Царква ў Наваельні

Побач з каломнай ёсць і яшчэ адна гістарычная цікавостка – Свята-Раства-Багародзіцкая царква. Гэты храм збудавалі ў 1879 годзе, па праекце архітэктара Лазінскага.

Новоельня, Беларусь

Па сваёй архітэктуры гэтую царкву можна аднесці да прыкладаў рэтраспектыўна-рускага стылю.

Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса

У гарадскім пасёлку Наваельня ёсць і свой касцёл, архітэктура яго крыху дзіўнаватая, але гэта напамін пра перабудову, якая адбылася за савецкім часам. Так у 1954 годзе, гэты храм перабудавалі ў кінатэатр, нават захаваўся стары здымак з тых часоў.

Наваельня касцёл
сучасны касцёл, фота 2025 года
Кінатэатр Наваельня
фота з калекцыі Яўгена Герасіменка, здымак зроблены прыблізна напачатку 90х. Крыніца: Глобус Беларусі

Калі касцёл павярнулі вернікам у 1994 годзе, вырашалі не аднаўляць першапачатковае аблічча храма (можа грошаў не ставала, а можа не было такой патрэбы).

Наваельня касцёл
Як выглядаў стары касцёл у Наваельні, фота 1936 года, крыніца: be-tarask.wikipedia, Яўген Герасіменка

Чыгуначная станцыя Наваельня

Шыкоўны будынак вакзала ў Наваельні датуецца 1923 годам, але адкрыццё чыгуначнага руху тут адбылося значна раней, яшчэ ў 1884 годзе. Мяркуецца, што менавіта тады і з’явілася першая чыгуначная станцыя.

Наваельня старая станцыя
Так выглядала старая станцыя ў Наваельні, старая паштоўка 1916 года
Наваельня чыгуначная станцыя
А гэта сучасная чыгуначная станцыя, фота 2025 года

Архітэктура ў станцыі вельмі файная ў якой прасочваюцца рыса як і стылю мадэрн, так і неабарока. Часам гэтую станцыю называюць адной з найпрыгажэйшых у Беларусі, магчыма гэта і сапраўды так.

Новоельня - что посмотреть?

Адзін з найцікавейшых і важных этапаў біяграфіі станцыі, на думку яе работнікаў, – перыяд функцыянавання тут вузкакалейкі, якая была пабудавана ў пачатку Першай сусветнай вайны менш чым за год. А спыніла сваё існаванне толькі ў 1965-м.

Наваельня вакзал

Наваельня старое фота

Ніжэй кропка з адзнакай чыгуначнай станцыі “Наваельня” на мапе:

У гэтым краі будзе таксама цікава заехаць у Лапушна, каб паглядзець на капліцу і рэшткі сядзібы Наркевічаў-Ёдкаў. Калі час вам дазваляе, раю ўбачыць былы палац Радзівілаў і касцёл Дзевы Марыі ў Дзятлаве

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь