Навагрудак – гэта адзін з тых гарадоў Беларусі ў якіх славутасцяў і цікавостак сапраўды шмат. У гэтым спісе сваё ганаровае месца займае і Барысаглебаўская царква – адзін са старэйшых будынкаў у Навагрудку. Храм быў збудаваны яшчэ ў 1519 годзе, на месцы драўлянага папярэдніка, а за сваю гісторыю неаднаразова перабудоўваўся і відазмяняўся. У архітэктуры царквы прасочваюцца рысы готыкі, сармацкага барока і рэтраспектыўна-рускага стылю, што ўсё агулам утварае элементы эклектыкі.

Барысаглебская царква ў Навагрудку
2025
Царква ў Наваградку, Беларусь
фота 2021 года

Ёсць здагадкі аб існаванні на месцы царквы ў Навагрудку храма 12 стагоддзя. Які з’яўляўся, па дадзеным гісторыкаў, кафедральным саборам Літоўскай мітраполіі. А вось да будаўніцтва гэтай царквы мае дачыненне Канстанцін Іванавіч Астрожскі. Лічыцца, што менавіта Вялікі гетман літоўскі быў заснавальнікам царквы Святых Барыса і Глеба ў Навагрудку.

Навагрудак 1856 год
Так выглядаў храм у сярэдзіне 19 стагоддзя, аўтар: Вінцэнт Дмахоўскі

Вядома, што ў 1624 годзе пры царкве быў заснаваны жаночы, а пазней, з 1628 года, і мужчынскі манастыр базыльянаў. У 30-ыя гады 18 стагоддзя, да заходняй часткі будынка, каб павялічыць яе ў даўжыню, зроблена прыбудова з дзвюма вежамі па вуглах. Даволі цікавы факт, што ў гэтых вежах ёсць байніцы, што сведчаць пра прыстасаванне храма да абароны Навагрудка.

Старая царква ў Навагрудку

Архітэктура храмавага будынка, часткова захавала візантыйскія традыцыі, аднак добра прасочваюцца і першапачатковыя элементы гатычнага стылю. А вось рысы псеўдарускага стылю з’явіліся ў архітэктуры Барысаглебскай царквы значна пазней, – на мяжы 70-ых гадоў, 19 стагоддзя. Тады як раз узвялі драўляны светлавы барабан з цыбульнай глаўкай, да заходняга фасада прыбудавалі прытвор, а двухсхільны дах замянілі на чатырохсхільны.

Барысаглебская царква ў Навагрудку

Барысаглебская царква ў Навагрудку – трохнефавая двухвежавая пабудова, план яе асноўнага аб’ёму мае прамавугольную форму. З усходу будынак заканчваецца шматграннай апсідай. Агульная даўжыня храма каля 23,5 метра, а шырыня – 16 метраў.

Старая царква ў Навагрудку

Царква дзейнічала да 1961 года, затым у будынку зачыненага для вернікаў храма размяшчаўся філіял абласнога архіва. Праваслаўнай царкве храм павернуты ў канцы мінулага стагоддзя, былі праведзены рамонтныя работы.

Барысаглебская царква Навагрудак

Барысаглебская царква Навагрудак

Царква дзейнічала да 1961 года, затым у будынку зачыненага для вернікаў храма размяшчаўся філіял абласнога архіва. Праваслаўнай царкве храм павернуты ў канцы мінулага стагоддзя, былі праведзены рамонтныя работы.

Царква ў Наваградку

Царква святых Барыса і Глеба ў горадзе Навагрудак

Гэтая цікавостка месціцца на вуліцы Паштовая 10, недалёка ад цэнтра горада і касцёла Святога Міхала Арханёла, ніжэй кропка з адзнакай на мапе:

За некалькі кіламетраў ад Навагрудка ёсць вельмі цікавы пасёлак Уселюб, дзе можна паглядзець руіны сядзібы О’Руркаў, царкву і старажытны касцёл Святога Казіміра.

АДКАЗАЦЬ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь