У Ляхавіцкім раёне захавалася некалькі цікавых сядзібных комплексаў, аб’яднаных агульным сумным лёсам. Калі маёнтак Рэйтанаў у Грушаўцы добра вядомы і дастаткова папулярны сярод турыстаў, то вось сядзіба ў вёсцы Нача наадварот.

"Нача Брындзоўская" - сядзіба Чарноцкіх у вёсцы Нача

Сам аграгарадок Нача сёння выглядае неяк сумна. На тэрыторыі сядзібы размясцілася прадпрыемства па вытворчасці яблычнага воцату, але цяжка зразумець працуе яно ці ўжо банкрут. На прапускной быццам павінна быць актыўнасць, але нікога няма, таму можна спакойна праходзіць да гістарычнай спадчыны.

Сядзіба ў вёсцы Нача

Мястчэка Нача ўпершыню згадваецца ў гісторыі яшчэ ў канцы 16 стагоддзя, як маёнтак Неміровічаў. Далей пераходзіла з адных рук у іншыя: Табаравічы, Брындзы, Падараўскія, Масальскія. Да апошніх сядзіба Нача дасталася ад ордэна Езуітаў, якіх распусцілі ў 1773 годзе, а ўладанні і маёмасць раздалі.

Сядзіба Чарноцкіх «Нача Брындзоўская»
здымак да 1917 года, з калекцыі Сяргея Кнырэвіча

У 1810 годзе ад Ануфрыя Масальскага землі і сядзіба адышлі Францішку Ксаверыю Чарноцкаму. Вось менавіты тады і пачынаецца новы росквіт гэтых мясцін, а сам род Чарноцкіх валодаў маёнткам аж да пачатку Другой сусветнай вайны.

Сядзіба ў вёсцы Нача

Пры Міхаіле Чарноцкам, у 1815 годзе, з’явіўся каменны сядзібны дом, які можна ўбачыць і сёння. У той жа перыяд што і сядзіба пабудаваны флігель для прыслугі і працоўных, а таксама шэраг гаспадарчых пабудоў.

Маёнтак Нача

Сядзіба Нача

Сядзіба будавалася ў класічным стылі архітэктуры і мела аж 18 пакояў.

Сядзібны дом Чарноцкіх

Сядзібны дом Чарноцкіх

Будынака вылучаецца масіўным порцікам на шасці калонах, таксама асобнай увагі вартыя арачныя вокны.

Сядзіба Нача, Беларусь

Наступны ўладальнік, сын Міхаіла, Казімір Чарноцкі таксама развіваў фамільны маёнтак і нават здолеў захаваць яго пасля паўстання 1863 года. Цікавы факт: у 1865 годзе Казімір набыў сядзібу недалёка ад Мінска, якая называлася Пятроўшчына, менавіта на тым месцы сёння размяшчаецца аднайменная станцыя метро.

Нача сядзіба ў Беларусі

Напачатку 20 стагоддзя сядзіба Нача Брындзоўская змянілася. Пасля перабудовы дома, да рыс класіцызму дадаліся ноткі неаготыкі. Быў пашыраны і сядзібны парк, з’явіліся ліпы, каштаны, ясені, клёны.

Парк у маёнтку Нача

Дарэчы, сам парк у Начы і невялічкая палянка за сядзібным домам таксама варты вашай ўвагі. Тут захаваўся шэраг незвычайных элементаў: каменны стол і пліта, памятныя валуны, а таксама месца пахавання Чарноцкіх.

Парк у маёнтку Нача

Як і для многіх іншых землеўладальнікаў таго часу, праблемы ў маёнтку Нача з’явіліся ў 1917 годзе. «Дэкрэт аб зямлі» працаваў па ўсёй тэрыторыі краіны, камітэты без прыпынку рабавалі гаспадарку на сваё меркаванне. Літаральна за некалькі месяцаў сядзібу Чарноцкіх разрабавалі некалькі разоў. Гаспадара і ягонага сына забілі падчас чарговага разбою.

Сядзіба Нача Брындзоўская

Хоць “Нача Брындзоўская” і працягвала быць фамільнай рэзідэнцыяй Чарноцкіх да 1939 года, але фактычна тут была ўжо іншая ўлада. У перыяд СССР быў адкрыты завод па вытворчасці воцату. Будынак мадэрнізавалі на свой лад, заклалі парадны ўваход, але пры гэтым сачылі за станам будынка. Ніжэй кропка з адзнакай на мапе:

Калі будзеце ў гэтых краях, то раю з’ездзіць паглядзець яшчэ адну сядзібу – “Туча” Яленскіх, а таксама надаць час старажытнаму гораду Клецку.

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь