У невялічкай вёсцы Новае Жыццё, Ушацкі раён, Віцебскай вобласці, можна паглядзець будынак старой сядзібы. Гэта былы маёнтак «Малыя Дольцы», што належаў роду Веранько. Мяркуецца, што прадстаўнікі Веранько збудавалі тутака сядзібу дзесьці ў сярэдзіне 19 стагоддзя.

Сядзіба "Малыя Дольцы" у вёсцы Новае Жыццё

Вёска Новае Жыццё

У лепшыя часы ў складзе гэтага маёнтка было ажно 5 населеных пунктаў. Стаяў свой млынок на рацэ, працавала карчма і мелася драўляная праваслаўная царква. А згодна з архіўнымі звесткамі, у 1880 годзе ў Малых Дольцах было 18 падворкаў і 198 жыхароў.

Сядзіба Малыя Дольцы

Веранько валодалі сядзібай да пачатку 20 стагоддзя, а затым маёнтак перайшоў да Сушчынскіх. Дарэчы з іх прозвішчам звязаны і цікавы факт. Так у 1909 годзе, магчыма ў гэтай самая сядзібе, была створана і пастаўлена адна з першых беларускіх п’ес – “Міхалка”. Што яшчэ цікава, удзел у пастаноўцы прымалі не толькі мясцовыя дзеячы, але і дзеці ўладароў сядзібы – Ганна і Эдвард Сушчынскія.

Сядзіба Сушчынскіх

Сядзібны дом можна аднесці да архітэктурнага стылю эклектыка. Цэнтральны фасад і вуглы дома ўпрыгожаны пілястрамі, уздоўж перыметра цягнецца карніз, а з боку парка дом мае цокальны паверх. Памяшканні першага паверха былі жылымі, а на другім паверсе размяшчаўся так званы летні пакой. У падвале дома – гаспадарчыя памяшканні.

Занядбаныя сядзібы Беларусі

У пасляваенныя гады сядзібу прыстасавалі пад інтэрнат, але за няправільнай эксплуатацыі сістэмы ацяплення ў будынку адбыўся пажар, які моцна пашкодзіў былую сядзібу. З 1976 года, тут размясцілася адміністрацыя і бухгалтарская кантора калгаса “Новае жыццё”, сельскі клуб, бібліятэка, а таксама дзейнічала Калгасная майстэрня па вырабе збруі для коней. На працягу другой паловы 20 і напачатку 21-га стагоддзя ў будынку размяшчалася кантора калгаса “Новае жыццё”, калгасная сталовая, паштовае аддзяленне, аддзяленне КБА, бібліятэка і сельскі клуб.

Сядзіба Новае Жыццё

А вось у 2007 годзе, па выніку рэарганізацыі, калгас “Новае жыццё” быў далучаны да КУСГП «Вялікадолецкае». Да 2011 года, у будынку сядзібнага дома ўсё яшчэ дзейнічаў клуб і бібліятэка, да 2013 заставалася паштовае аддзяленне. Са жніўня 2013 году і па сёння – будынак пустуе, часткова закансерваваны.

Сядзіба Сушчынскіх Малыя Дольцы

Сядзіба ў 2020 годзе атрымала статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. А нядаўна, біржа «БУТБ-Маёмасць» апублікавала лот, дзе былая сядзіба “Малыя Дольцы” прадавалася за адну базавую, 40 беларускіх рублёў. Ці атрымалася лі знайсці інвестара, – пакуль не зразумела.

Малыя Дольцы

Ніжэй кропка з адзнакай гэтай сядзібы на мапе:

Ушацкі раён – вельмі цікавы напрамак для вандровак, калі плануеце паездку ў гэты куток Беларусі, раю паглядзець руіны касцёла ў мястэчку Селішча.

АДКАЗАЦЬ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь