На трасе М6, дзесьці паміж Лідай і Шчучынам, знаходзіцца аграгарадок Мажэйкава, дзе можна паглядзець адноўленую сядзібу, якую звязваюць з родам Ромераў. Аднак куды больш лагічна было б адносіць гэты маёнтак да ўласнасці Кастравіцкіх (якія хутчэй за ўсё  і заклалі сядзібу), альбо Брахоцкіх (апошнія ўладары). Але гісторыя поўна прабелаў і складанасці, таму так склалася, што ў большасці крыніц гэтая сядзіба носіць прозвішча Ромераў.

Сядзіба Брахоцкіх-Ромераў у Мажэйкаве

Маламажэйкаўская сядзіба - спадчына Брахоцкіх, Ромераў і Кастравіцкіх. Апісанне, фота, гісторыя і інфармацыя пра Малое Мажэйкава

Маламажэйкаўская сядзіба пабудаваны ў другой палове 19-га стагоддзя, у даволі традыцыйнай для таго часу класічнай архітэктуры. Будынак мае прамавугольную форму з памерамі прыблізна 56 на 22 метраў. Парадны бок упрыгожаны масіўным чатырохкалонным порцікам, які завяршаецца франтонам з паўцыркульным акенцам. Сядзіба мае адзін паверх і мансарду.

Што такое порцік у архітэктуры?

Сядзіба ў Мажэйкаве

Апошнім уладаром сядзібы ў Мажэйкаве (на той момант Малое Мажэйкава) быў Андрэй Брахоцкі. З 1939 года звестак аб ягоным лёсе няма, да таго ж, якраз у той час маёнтак нацыяналізавалі. На базе сядзібнага комплексу, пасля заканчэння вайны, стварылі саўгас, а ў сценах дома арганізавалі клуб.

Малое Мажэйкава

На тэрыторыі сядзібнага комплексу захаваліся і некаторыя іншыя пабудовы часоў Брахоцкіх і Ромераў. Так злева ад дома звярніце ўвагу на невялічкі будынак з трохкутным дахам – гэта былая маслабойня.

Былая маслабойня ў Мажэйкаве

За ёй ёсць прастакутная пабудова з двума порцікамі – гэта ўжо стайня. Дарэчы, амаль ідэнтычны будынак ёсць у суседнім мястэчку Вялікае Мажэйкава, дзе была сядзіба Хадкевічаў. Хоць праекты і падобныя, прызначэнне ў іх было зусім рознае.

Былая стайня ў Мажэйкаве

Стайня ў Мажэйкава

На ўскрайку паркавага комплексу ёсць двухпавярховы будынак з чарапічным дахам – дом для рабочых і слуг (афіцына).

Сядзібныя пабудовы ў Малым Мажэйкаве

Гаспадарчыя пабудовы ў маёнтку Ромэраў

Сядзіба ў Мажэйкаве – гэта не ідэальны, але дакладна добры прыклад, як гістарычныя спадчына захавалася і выкарыстоўваюцца. Сёння тут размяшчаюцца адміністрацыйныя службы аграгарадка.

Мажэйкава, Беларусь

Каб трапіць да гэтай цікавосткі трэба будзе з трасы М6 з’ехаць каля запраўкі кампаніі Лукойл і крочыць па прамой нікуды не згортваючы, ніжэй адзнака з размяшчэннем сядзібы на мапе:

Калі будзеце ў гэтым краі, то рэкамендую наведаць унікальны абарончы храм у вёсцы Мураванка. Акрамя таго варта заехаць у Ішчална да старажытнага Траецкага касцёла, каля якога захаваўся сапраўдны сонечны гадзіннік 18 стагоддзя.

АДКАЗАЦЬ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь