Вёска Вялікі Двор знаходзіцца ў Стаўбцоўскім раёне, Мінскай вобласці. Удалае знаходжанне магло б забяспечыць гэтаму месцу пэўны наплыў турыстаў (побач траса М1 і папулярны Нясвіж). Да таго ж у Вялікім Двары захавалася даволі цікавая сядзіба, якая належала роду Брахоцкіх.

Былы маёнтак Брахоцкіх "Гарадзея" у Вялікім Двары

Стары здымак Вялікі Двор
Так сядзібны дом выглядаў у 1894 годзе (з паркавага боку), аўтар – T.Boretti

Да Брахоцкіх, калі гэтае месца яшчэ называлася Гарадзея, ім валодалі Радзівілы (прыкладна з пачатку 16 і да другой паловы 18 стагоддзі). Затым землі прадалі Мітарноўскім, якія ў сваю чаргу перапрадалі іх Брахоцкім (арыентыровачна 1818 года) – як раз у гэты час і пачынаецца будаўніцтва мураванай сядзібы.

Вялікі Двор сядзіба Брахоцкіх

Архітэктура будынка – гэта чысты класіцызм, а падобныя маёнткі можна сустрэць па ўсёй краіне. Акрамя панскага дома, былі ўзведзены і розныя гаспадарчыя пабудовы, некаторыя захаваліся да нашых дзён, але ў выглядзе руін.

Сядзіба Брахоцкіх Вялікі Двор

У 1890 годзе, ад Брахоцкіх сядзіба перайшла да Святаполк-Мірскіх, тагачасных уладальнікаў замка ў Міры. З пачаткам Першай сусветнай вайны ў будынку размясціўся вайсковы шпіталь. За час баявых дзеянняў былі разбураны некаторыя гаспадарчыя пабудовы, пацярпела і сама сядзіба.

Былая сядзіба Брахоцкіх Вялікі Двор

Пасля заканчэння вайны, Вялікі Двор увайшоў у склад Міжваеннай Польшчы. Сядзібу вярнулі Святаполк-Мірскім, але ў іх не было ні жадання, ні магчымасцяў аднавіць маёнтак. У выніку дом стаяў напаўзакінутым і ў 1930 годзе быў канфіскаваны. Да 1934 будынак аднавілі і адкрылі ў ім школу.

Руіны Вялікі Двор

Справа ад сядзібы можна ўбачыць руіны свірана. Ледзь наводдаль – былы дом кіраўніка гаспадаркі.

Закінуты дом вёска Вялікі Двор

Усе гаспадарчыя пабудовы ў моцным запусценні і верагодна ўжо ніколі не будуць адноўлены.

Руіны маёнтка ў аграгарадку Вялікі Двор

На старых здымках можна ўбачыць капліцу-пахавальню ў неагатычным стылі, якую хутчэё за ўсё пабудавалі Брахоцкія ў другой палове 19 стагоддзя. Па архітэктуры будынак вельмі падобны на храм у Сар’і.

Пахавальня Вялікі Двор
фота 1894 года (T.Boretti)

Мяркую, што капліца была знішчана да 1915 года, але пры якіх абставінах сказаць складана. Яшчэ адна цікавая пабудова ў складзе былога маёнтка, але якая дайшла да нас толькі на фота, – драўляная галубятня.

Галубятня ў вёсцы Вялікі Двор
здымак 1917 года

За савецкім часам, былую сядзібу Брахоцкіх пашырылі – дабудаваўшы бакавыя крылы. Сёння будынак – гэта гістарычнай спадчыны, які працягваюць выкарыстоўваць як школьную ўстанову.

Як выглядала сядзіба Святаполк-Мірскіх у Вялікім Двары
1917 год (выгляд з боку параднага ўваходу)

На мой погляд гэта не самае дрэннае рашэнне, куды лепш чым чарговы занядбаны аб’ект (як прыклад іншая сядзіба Брахоцкіх у Верскаве).

Вялікі Двор Мінская вобласць

Гэтую цікавостку злёгку знайсці, ад цэнтра рухайцеся прама па вуліцы Дземідовіча да невялічкага вадаёма, ніжэё кропка з адзнакай на мапе:

Што яшчэ цікавага ў гэтым рэгіёне? Зазірніце па дарозе паглядзець на пахавальню Мараўскіх у Завушшы, а таксама на шыкоўную браму-свіран ў Вялікай Ліпе.

АДКАЗАЦЬ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь