«Вы пра мяне яшчэ згадаеце…»
Язэп Драздовіч – надзвычай разнастайная і фенаменальная асоба беларускай культуры першай паловы 20 стагоддзя. Ён не проста мастак‑аматар, бо мастацтва для яго было, як шматгранны свет, што звязаны з беларускім фальклорам, этнаграфіяй, астраноміяй і безумоўна нацыянальнай ідэяй. Памёр Язэп Нарцызавіч Драздовіч 15 верасня 1954 года ў Падсвілле, Глыбоцкага раёна.

Ён быў знойдзены без прытомнасці наўпрост на дарозе. Быў пахаваны ў вёсцы Ліпляны, дзе на яго магіле з часам усталяваны помнік з барэльефам, які цяпер з’яўляецца гісторыка‑культурнай каштоўнасцю мясцовага значэння.

Язэп Драздовіч называў сябе «вандроўным народным мастаком»: распісваў дываны, дэкарацыі, праводзіў лекцыі для сялян, што незвычайна – у тым ліку і лекцыі па астраноміі. Ён стварыў каля сотні розных твораў на касмічныя сюжэты: выявы жыхароў Марса, Венеры, Сатурна, гарадоў і пейзажаў далёкіх планет, якія выглядаюць як абстрактныя фантазіі.

Вядомая фраза мастака: «Драздовіч зазірнуў у Космас, і Космас зазірнуў у яго» – гэта як раз пра ягонае бачанне і адчуванне сябе іншапланецянінам. Увесь міжваенны час (1922–1933) Язэп Нарцызавіч вандраваў па Беларусі, ствараючы акварэльныя замалёўкі краявідаў – асабліва добра атрымаліся палотны горада Глыбокае і ягоных ваколіц.

Акрамя мастацтва, Драздовіч прымяраў ролі археолага, этнографа, фалькларыста, гісторыка і пісьменніка. Так Язэп запісваў і аналізаваў народныя песні і легенды. На жаль, жыў мастак у цяжкіх матэрыяльных умовах і пры жыцці не атрымаў прызнання.
У гэтым краі знаходзіцца Цмокава пячора, – гэта вёска Сахнавічы, падобных аб’ектаў у Беларусі больш амаль і няма.








