Пастаўскі раён, Віцебскай вобласці, сапраўды багаты на славутасці і цікавосткі. Па ўсім рэгіёне хапае цікавых мясцін вартых вашай увагі, але асобна хочацца вылучыць касцёл Святога Тадэвуша, што ў вёсцы Лучай.

Касцёлы Беларусі - Лучай

Лучай касцёл

Лучай згадваецца ў пісьмовых звестках яшчэ з сярэдзіны 16 стагоддзя, але будаўніцтва храма адносіцца да больш позняга перыяду, калі дакладна, – гэта другая палова 18 стагоддзя.

Прыгожыя касцёлы Беларусі - Лучай

Касцёл у вёсцы Лучай

Так у 1755 годзе, уладаром гэтых зямель стаў Тадэвуш Агінскі, які разам са сваёй сястрой Альжбетай пачаў актыўна развіваць мястэчка Лучай. Лічыцца, што менавіта Альжбэта Агінская (Пузына) выступіла адным з ініцыятараў будаўніцтва гэтага касцёла. Акрамя таго, Агінскія далі зямлю і жыллё для манахаў езуітаў, а таксама сталі галоўнымі фундатарамі храма.

Касцёлы Беларусі Лучай, Віцебская вобласць

Будаўніцтва гэтага каталіцкага храма завяршылі ў 1776 годзе. Цікава, што прыкладна ў гэты ж самы час заканчвалі работу над касцёлам у суседняй вёсцы Дунілавічы.

Лучайскі касцёл

Ордэн манахаў-езуітаў быў скасаваны літаральна праз 3 гады пасля заканчэння работ, таму ўжо з 1779 года храм стаў звычайным парафіяльным касцёлам.

Лучай касцёлы Віцебскай вобласці

Касцёл Лучай фота ўнутры

У пачатку 19 стагоддзя, касцёл у Лучаі быў нязначна перабудаваны. Тады ў асноўным займаліся фасадам, – гэтыя змены якраз і дадалі агульнай архітэктуры храма рысы класіцызму. Таксама касцёл набыў цыліндрычныя завяршэнні з купаламі. Падобныя рашэнні даволі рэдка сустракаецца ў касцёлаў Беларусі.

Цікавосткі Беларусі Лучай

Лучайскі касцёл – гэта трохнефная базіліка з дзвюма вежамі, першапачаткова выкананая ў архітэктурным стылі барока. Па перыметры будынка можна ўбачыць мноства дэкаратыўных элементаў: пілястры, нішы, карнізы, фальш-калоны.

Лучайскі касцёл

Адмысловай увагі варта надаць унутранаму роспісу сцен, якія выкананы ў складанай тэхніцы грызайлю (імітацыя скульптурай лепкі).

Касцёл Лучай
1911 і 2025

Гэты роспіс зрабіў мастак Казімір Анташэўскі. Калі плануеце ехаць у вёску Лучай, спрабуйце абавязкова трапіць унутр, бо інтэр’еры тут сапраўды шыкоўныя.

Як выглядае касцёл Лучай

У касцёле Святога Тадэвуша і сёння гучыць старадаўні арган ажно 1811 года, які калісьці падарыў гэтаму прыходу Тадэвуш Ваньковіч.

Арган у касцёле Лучай

Над троххарачнай брамай можна ўбачыць надпіс: “Ad Maiorem Dei Gloriam”. Гэта геральдычны дэвіз ордэна езуітаў, які азначае “Для большай славы Божай”.

Ad Maiorem Dei Gloriam

Дарэчы браму перабудавалі прыкладна ў 2011 ці крыху пазней, першапачаткова выглядала значна прасцей.

Касцёл Святога Тадэвуша брама, Лучай

Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны, касцёл Святога Тадэвуша надоўга зачынены, а ў сценах храма размясціўся склад. Нягледзячы на ​​гэта, мясцовыя жыхары імкнуліся збірацца на свае самастойныя імшы, якія мелі безумоўна неафіцыйны статус.

Касцёл у вёсцы Лучай старое фота
Фота пачатку 20 стагоддзя з калекцыі Балзункевіча, з сайта Глобус Беларусі

Храмы Беларусі Лучай

У траўні 1990 года, Лучайскі касцёл быў павернуты вернікам і пачаліся рэстаўрацыйныя работы.

Лучай інтэр'ер

Тэрыторыя храма – гэта таксама асобны музей пад адкрытым небам. Вакол будынка размяшчаюцца статуі Святых і апосталаў. Можна ўбачыць барэльефы ўздоўж усёй агароджы, прагуляцца па пейзажнаму парку з мастком і нават зазірнуць у сутарэння касцёла.

Лучай сутарэння

Карацей, бачна, што за ландшафтны дызайн тут адказвае свядомы чалавек.

Лучай пейзажны парк

Ёсць і адна невялічкая, але цікавая, дробязь. У гэтым парку стварылі макет былой сядзібы Агінскіх, да нашых дзён яна не захавалася, таму паглядзець як выглядала можа быць цікава.

Сядзіба Агінскіх Лучай

Каля ўвахода ў касцёл звярніце ўвагу на скульптуру Папы Рымскага Бенедыкта XVI. Даволі цікавы факт, што гэты помнік лічыцца першым помнікам у свеце, які быў устляваны ў гонар гэтага Папы. Скульптуру стварыў Леў Аганаў у 2008 годзе. За агароджай касцёла захавалася былая плябанія 19 стагоддзя, верагодна будынак цяпер ужо аніяк не выкарыстоўваецца. Але яшчэ да 2010 года, тутака месцілася базавая школа адукацыі.

Плябанія вёска Лучай

Побач з будынкам стаіць статуя нейкага дзеяча з кнігай, але вось знайсці інфармацыю хто гэта, пакуль не здолеў. Магчыма гэта нехта з Агінскіх.

Лучай помнік

Храмы Ввіцебскай вобласці - Лучай

Гэтую славутасць будзе даволі лёгка знайсці, касцёл знаходзіцца каля трасы Р110, якая як раз пралягае цераз вёску Лучай.

Безумоўна будзе цікава наведаць і іншыя храмы Віцебскай вобласці, напрыклад Мосар і Будслаў.

АДКАЗАЦЬ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь