У вёсцы Раготна каталіцкі прыход існаваў яшчэ з пачатку 15 стагоддзя, тады ж і пабудаваны першы касцёл. Той храм быў драўляны і пратрымаўся прыкладна да 1656 года, пакуль яго не спалілі падчас вайны. На ягоным месцы ўзвялі новы касцёл, які напаткаў аналагічны лёс, але ўжо ў вайне 1700 года. Так гісторыя падводзіць нас да наступнага этапу, калі ў Раготна з’явіўся сучасны каменны касцёл Святых Анёлаў-Ахоўнікаў.


Касцёл у Раготне вылучаецца вельмі незвычайным фасадам, які болей уласцівы для тэатраў ці палацаў.


Масіўны порцік на 6 калонах, завяршаецца франтонам з дзвюма вежамі-званіцамі. Архітэктуру храма можна аднесці да стылю позняга класіцызму. Асноўны аб’ём пабудовы прамавугольны, завяршаецца невялікай сакрысціяй. Унутры храм падзелены на тры нефы.

Пасля паўстання 1863 года, касцёл прымусова пераасвяцілі ў праваслаўную царква Раства Багародзіцы. Пасля далучэння мястэчка Раготна ў 1921 годзе да Польшчы, будынак вернуты католікам.


Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны касцёл зноўку зачыняюць, а ў сценах храма размясцілі збожжасховішча. Вернікам пабудову павернулі толькі ў 1989 годзе.

Перад уваходам на касцёльную тэрыторыю стаіць адна арачная брама-званіца да якой прымыкае агароджа з бутавага каменя.

Хутчэй за ўсё брама будавалася адначасова з касцёлам, у сярэдзіне 19 стагоддзі. А вось агароджа магчыма з’явілася пазней, калі верыць закладному каменю, то ў 1916 году.


Касцёл месціцца ў самым цэнтры аграгарадка Раготна, да яго цягнецца вуліца Кастрычніцкая, ніжэй кропка з адзнакай на мапе:
Па шляху да мястэчку Раготна можна паглядзець шыкоўны неабарочны касцёл у вёсцы Дварэц. Таксама па магчымасці варта заехаць у Дзятлава, дзе вас чакае яшчэ сядзіба-палац Радзівілаў.








