Галоўная цікавостка ў мястэчку Каменка, Шчучынскага раёна, – гэта касцёл Святога Антонія Падуанскага. Высокі храм быў пабудаваны ў першай палове 20 стагоддзя і магутна ўзвышаецца над усёй вёскай і добра бачны за некалькі кіламетраў, яшчэ на пад’ездзе.

Неагатычны касцёл у вёсцы Каменка

Касцёл у Каменцы, Шчучынскага раёна

Каталіцкая парафія ў Каменцы была заснавана яшчэ ў 1580 годзе Касперам Кладзінскім і ў тыя ж гады быў пабудаваны першы драўляны касцёл.  Затым Каменкай валодаў Пётр Нонхарт (з ягоным прозвішчам звязаны лёс сядзібы ў Гайцюнішках), а ад яго зямлі перайшлі да шляхетнага роду Тызенгаўзаў.

Касцёл Святога Антонія Падуанскага Каменка

Той стары драўляны касцёл (цалкам імаверна, што не першы) разабралі да 1904 года, а да 1908 года завершаны будаўнічыя працы па ўзвядзенні новага неагатычнага храма.

Брама касцёла Каменка

Дамінантнае становішча ў архітэктуры займае высокая вежа-званіца з акном-ружай і скульптурай Дзевы Марыі.

Касцёл Святога Антонія ў вёсцы Каменка

Славутасці Шчучынскага раёна

Па перыметры будынка ідуць масіўныя контрфорсы з высокімі арачнымі вокнамі – тыповыя атрыбуты неагатычнай архітэктуры.

Прыгожыя касцёлы Беларусі

Неагатычная архітэктура Беларусі

Касцёл завяршаецца вузкай 5-граннай апсідай з двума невялічкімі сакрысціямі.

Як выглядае апсіда касцёла?

Магіла Юзэфа Фарботкі ў вёсцы Каменка

Каля агароджы, на самой тэрыторыі храма, ёсць даволі цікавая кампазіцыя з трох скульптур.

Незвычайныя скульптуры ў Каменцы

Справа ад уваходу ў касцёл звярніце ўвагу на цагляную касцяніцу.

Вёска Каменка

Каталіцкі храм у вёсцы Каменка

Антоніеўскі касцёл знаходзіцца ў самым цэнтры аграгарадка Каменка, ніжэй кропка з размяшчэннем на мапе:

У гэтых краях рэкамендую таксама паглядзець Шчучынскі палац і шыкоўны храм у Ражанцы.

АДКАЗАЦЬ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь