Дварэц – гэта аграгарадок Дзятлаўскага раёна, які размяшчаецца ля дарогі Р108, што злучае гарады Дзятлава і Баранавічы. Мястэчка Дварэц згадваецца яшчэ ў першай палове 15 стагоддзі, як валоданне князя Даўголдавіча. Затым землі перайшлі да Кезгайлавічаў пры якіх была створана каталіцкая парафія і з часам пабудаваны першы драўляны касцёл. Каменны храм, які можна паглядзець сёння, цалкам імаверна, што будавалі якраз на месцы дзе стаяў калісьці першы драўляны папярэднік.


Будаўніцтву новага каменнага храма спрыялі Пратасевічы, тагачасныя ўладары маёнтка ў вёсцы Дварэц (з сярэдзіны 19 стагоддзя). Усіх патрэбных грошаў у Міхася і Апаліны Пратасевічаў не было, – таму па дапамогу яны звярнуліся да Радзівілаў.


Па выніку, пры іхняй дадатковай дапамозе, у 1904 годзе ў вёсцы Дварэц з’явіўся новы касцёл, асвячоны ў гонар Божага Цела (у некаторых крыніцах таксама ў гонар Святога Антонія Падуанскага).


Храм пабудавалі з жоўтай цэглы, у архітэктурным стылі – неабарока з рысамі неарэнесансу. Касцёл трохнефны, з дзвюма вялікімі трох’яруснымі вежамі, якія маюць складаную і прыгожую форму.

Вежы заканчваюцца даволі нетыповымі для каталіцтва фігурнымі купаламі. На фасадзе характэрны сімвал прамяністая дэльта (Усёвідушчае вока, – у хрысціянстве трактуецца як Святая Троіца).


Пасля Другой сусветнай вайны храм у вёсцы Дварэц прымусова зачынілі, а ў ягоных сценах размясцілі стайню. Каталікам будынак павярнулі толькі ў 1989 годзе, а літаральна праз год – храм паўторна асвяцілі.

Тэрыторыя касцёла сціплая – без насаджэнняў і дрэў, вакол агароджа з бутавага каменя, а перад уваходам невялічкая брама. За храмам знаходзілася плябанія, якую знеслі некалькі год таму.

Ніжэй кропка з адзнакай гэтай цікавосткі на мапе:
Калі будзеце падарожнічаць у гэтым краі, – раю дадаць у маршрут унікальную трохкутную царкву ў вёсцы Вялікая Сваротва.









Касцёл Божага Цела:) у Дворцы