Ула – гэта даволі старажытнае мястэчка, якое ўваходзіла ў склад Полацкага княства і вядомае ў летапісе ажно з 14 стагоддзя. Сённяшняя Ула – гэта ўжо аграгарадок у Бешанковіцкім раёне, а са славутасцяў тут можна вылучыць праваслаўную Свята-Троіцкую царкву, месца дзе стаяў Ульскі замак і Траецкі касцёл, пра які раскажу крыху падрабязней.

Касцёлы Беларусі - Ула

Як выглядаў касцёл у мястэчку Ула
Так выглядаў касцёл у мястэчку Ула, калі ў храма яшчэ было 2 вежы, візуальная рэканструкцыя пры дапамозе ШІ

Першы, яшчэ драўляны, касцёл на гэтым месцы быў пабудаваны ў 1699 годзе. Што цікава, да будаўніцтва храма, амаль тутака стаяў сапраўдны замак, валы якога часткова захаваліся і сёння.

Ула, Беларусь
Стары краявід мястэчка, канец 19 – пачатак 20 ст.

Будаўніцтва мураванага касцёла распачалі ў 1853 годзе і з вялікімі цяжкасцямі скончылі праз 11 год. Па выніку гэтых работ атрымаўся даволі цікавы помнік класічнай архітэктуры з сіметрычнымі двух’яруснымі вежамі, скатным дахам і трохкутным франтонам. Менавіта такі храм можна ўбачыць на карціне легендарнага вандроўніка Напалеона Орды.

Касцёл Ула, малюнак Напалеона Орды
малюнак Напалеона Орды, другая палова 19 стагоддзя

Траецкі касцёл Ула

Траецкі касцёл ва Уле прымусова зачынілі ў 1935 годзе, а сам будынак забралі ў каталіцкай абшчыны і сталі выкарыстоўваць як склад для сельскагаспадарчай прадукцыі.

Касцёл Найсвяцейшай Тройцы Ула

Касцёл Ула, Беларусь

За часам Другой сусветнай вайны касцёл пацярпеў, але не быў разбураны. Ужо пасля заканчэння вайны будынак перабудавалі пад клуб, тады ж знеслі вежы.

Дамініканскі касцёл Ула
Тагачасная вуліца Прабойная, здымак 1942-43 года
Касцёл Найсвяцейшай Тройцы Ула
фота 2024 года, сучасны стан

Прыкладна з 60-ых касцёл стаяў напаўзакінутым і амаль аніяк не выкарыстоўваўся. Аднаўленнем храма заняліся толькі ў 1999 годзе.

Касцёл у мястэчку Ула, Віцебская вобласць

Гэтая цікавостка мястэчка Ула знаходзіцца ў самым канцы вуліцы Ленінская, ніжэй кропка з адзнакай на мапе:

Калі будзеце ў гэтым краі, раю з’ездзіць таксама ў Бешанковічы ці паглядзець на руіны храма ў вёсцы Губіна.

АДКАЗАЦЬ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь