Драўляная архітэктура Беларусі – гэта асаблівая асалода і эстэтыка. Храмаў з дрэва ў нас хапае, але ёсць унікальныя прыклады, такія як касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Кемелішках. Гэты храм па-свойму загадкавы, а яго гісторыя поўна прабелаў і часам блытаніны.

Касцёлы Беларусі

Касцёл у Кемелішках

Так, напрыклад, існуе 2 версіі з датай будаўніцтва. Першая адсылае нас у другую палову 18 стагоддзя, калі Кемелішкі належалі Станіславу Прушынскаму і Ганне Камароўскай (*не блытайце гэтых людзей са Станіславам Ксаверыем Прушынскім і Ганнай Сямашкай, якія валодалі Лошыцай). Па гэтай версіі касцёл скончылі будаваць у 1781 годзе, а ў 1897 годзе – перабудавалі, але захаваўшы асноўны аб’ём і толькі дабудаваўшы вежы і бакавыя сакрысціі.

Кемелішкі старое фота
Стары здымак, пачатак 20 ст. Крыніца: Хрысціянскія храмы Беларусі на фотаздымках Яна Балзункевіча

Касцёл у Кемелішках

А вось па другой версіі, – будынак з’явіўся ў 1900 годзе на падмурку старога храма. І мяркуецца, што ўзвялі тады цалкам новы касцёл. Магчыма, як часта гэта бывае, праўда дзесьці пасярэдзіне. У любым выпадку на старых фотаздымках можна ўбачыць, што за 100 гадоў архітэктура касцёла засталася амаль нязменнай.

Кемелішкі, Беларусь

Цікавая архітэктура ў Беларусі

Унутры Кемелішскага касцёла можна ўбачыць старажытны арган, які быў перароблены ў 1893 годзе майстрам з Вільні. Таму калі ў вас будзе магчымасць паглядзець на гэтую прыладу – не адмаўляйцеся. Да таго ж у храме ёсць і партрэты фундатараў, тых самых Ганны і Станіслава Прушынскіх, герба Любіч.

Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі Кемелішкі

Першапачатковы варыянт касцёла адносіўся да архітэктурнага стылю барока, аднак пасля перабудовы дадаліся як рысы неаготыкі (вежы па баках франтона, пінаклі), так і рыс класіцызму (чатырохкалонны порцік або ганак).

Славутасці Беларусі

Вежы – трохузроўневыя, верхні ярус тут выглядае цікавей за ўсё і мае васьмігранную форму. Завяршаюцца вежы вострымі шатрамі з крыжамі, а паабапал мініяцюрныя франтончыкі з дэкаратыўнымі шпілямі. У цэнтры фасада ўзвышаецца яшчэ адна невялічкая вежка.

Касцёл у Кемелішках

Справа ад уваходу ў касцёл стаіць аналагічная па архітэктуры вежа-званіца, якая таксама мае 3 ярусы і вежку-завяршэнне.

Вежа-званіца ў Кемелішках

З касцёлам у Кемелішках звязаны і нешматлікі на тэрыторыі Беларусі ордэн місіянераў (кляштары былі яшчэ ў Асвеі і Лыскаве). Сёстры-місіянеры займаліся сваёй дзейнасцю з 1931 года і да пачатку вайны, інфармацыі на жаль захавалася зусім няшмат. Ячшчэ ў мястэчку Кемелішкі будзе цікава наведаць каталіцкія могілкі, дзе захавалася вось такое прыгожае надмагілле Юліі Вішнеўскай.

Старыя магілкі ў Кемелішках

Незвычайны драўляны касцёл у вёсцы Кемелішкі

Ніжэй кропка з адзнакай дзе стаіць касцёл:

Калі будзеце вандраваць у гэтым краі, то раю заехаць у Быстрыцу, там знаходзіцца касцёл ажно 16 стагоддзя.

АДКАЗАЦЬ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь