Вёска Геранёны знаходзіцца ўсяго за некалькі кіламетраў ад мяжы Беларусі і Літва. Мястэчка вядома ў гісторыі яшчэ з першай паловы 15 стагоддзя, як валоданне роду Гаштольдаў, а адна з галоўных цікавостак –  касцёл Святога Мікалая ў стылі позняга барока з элементамі класіцызму.

Геранёны, Беларусь
фота 2025 года

Мікалаеўскі касцёл 16 стагоддзя ў вёсцы Геранёны

Першы, яшчэ гатычны варыянт храма скончылі ў 1529 годзе, па загадзе і на грошы Альбрэхта Гаштольда. У летапісе нават захаваўся цікавы факт: менавіта ў гэтым касцёле пабраліся шлюбам Барбара Радзівіл і сын Альбрэхта – Станіслаў.

Касцёл Геранёны
фота 2019
Замак Геранёны, Напалеон Орда
стары малюнак Напалеона Орды, другой паловы 19 стагоддзі. Касцёл добра бачны злева, а на пярэднім плане – руіны замка Гаштольдаў.

А вось сваё сучаснае аблічча геранёнскі касцёл пачаў атрымліваць значна пазней – у канцы 18 стагоддзя. Вядома што пасля разбуральнага пажару храм так моцна пацярпеў, што яго прыйшлося перабудоўваць амаль з нуля. Так у 1771 годзе пачаліся аднаўленчыя работы, якія цягнуліся каля 10 гадоў. Менавіта ў той перыяд касцёл і набыў рысы позняга барока.

Цікавосткі Беларусі - касцёл у Геранёнах

Касцёл у вёсцы Геранёны

Цікава, што з 1730 года ў Геранёнах пры касцёле дзейнічала школа, заснаваная пры падтрымцы манахаў-піяраў. На тэрыторыі Беларусі, прадстаўніцтва гэтага манаскага ордэна было нешматлікім (Шчучын, Лужкі, Ліда).

Касцёл у Геранёнах на карціне Напалеона Орды
Яшчэ адзін краявід, які намаляваў Напалеон Орда

Касцёл у вёсцы Геранёны

У сярэдзіне 19 стагоддзя да асноўнага аб’ёму касцёла прыбудавалі бакавыя сакрысціі, а крыху пазней, прыкладна да 1883 года, дабудаваны і невялічкі прытвор.

Касцёл у вёсцы Геранёны

Геранёны

Па суседстве з касцёлам асобна стаіць двух’ярусная вежа-званіца.

Вежа Геранёны

Званіца ў Геранёнах

За савецкім часам храм не закрываўся, а ў 70-ыя гады мінулага стагоддзя нават прызнаны помнікам рэспубліканскага значэння. Касцёл з 500-й гісторыяй дзейнічае і адкрыты для ўсіх ахвочых, імшы рэгулярна вядуцца. Ніжэй размяшчэнне храма на мапе:

У Геранёнах таксама часткова захаваліся фрагменты замка Гаштольдаў, а яшчэ ў гэтым рэгіёне раю даехаць да касцёлу ў Суботніках і да сядзібы ў вёсцы Жамыслаўль.

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь