На мяжы Стаўбцоўскага раёна, Мінскай вобласці, ёсць пасёлак з назвай Школьны, дзе галоўная цікавостка – касцёл Найсвяцейшага Сэрца Езуса, які будаваўся ў 30-ыя гады, мінулага стагоддзя.

Нягледзячы на тое, што храму яшчэ няма і 100 гадоў, наведаць яго будзе цікава з шэрагу прычын. Першая прычына – нетыповая архітэктура гэтага храма, бо падобных касцёлаў на тэрыторыі сучаснай Беларусі не тое каб і шмат.

Архітэктурны стыль можна акрэсліць як неараманскі, але з элементамі канструктывізму.


Шмат у якіх крыніцах касцёл Сэрца Езуса, адносяць да вёскі Хатава, якая знаходзіцца крыху бліжэй да трасы Р54, але гэта памылкова. Дакладней часткова памылкова, бо раней усе гэтыя землі былі маёнткам Незабытоўскіх і называліся агульна – Хатава.

Касцёл быў закладзены на грошы Карла і Соф’і Незабытоўскіх, на месцы старой драўлянай капліцы.

Храм будаваўся ў міжваенны перыяд і таму дзейнічаў нядоўга. Ужо ў 1944 годзе, літаральна праз 10 гадоў пасля заканчэння будаўнічых прац, касцёл у пасёлку Хатава закрылі. Як часта здаралася за савецкім часам, будынак прыстасавалі пад патрэбы мясцовага прадпрыемства – зрабілі ў ім склад.

З цягам часу касцёл прыходзіў у занядбаны стан і пачаў разбурацца. Сітуацыя змянілася ў канцы 20-га стагоддзя, калі храм павярнулі верніка. Намаганнямі і стараннем мясцовых парафіян, касцёл у Школьным (Хатава) быў адноўлены.

Ніжэй кропка з адзнакай гэтай цікавосткі на мапе:
Што паглядзець побач? У гэтым краі можна заехаць у Рубяжэвічы і таксама мястэчка Сула.








