Варонча – гэта аграгарадок на мяжы Гродзенскай вобласці, які размешчаны недалёка ад трасы Р5 Баранавічы-Навагрудак. Мястэчка досыць старое і згадваецца ўпершыню яшчэ ў сярэдзіне 17 стагоддзі, як валоданне берасцейскага кашталяна і ваяводы  Стэфана Курча. Са славутасцяў тут варта вылучыць каменны касцёл Святой Ганны.

Касцёл Святой Ганны ў вёсцы Варонча

Будаўніцтва храма вялося на сродкі Юзафа Несялоўскага з 1773 года. А вось калі дакладна скончаны гэты храм – невядома, ёсць 2 асноўныя думкі. Першая – 1781 год, а другая версія – 1808 год.

Вёска Варонча

Касцёл без апсіды, мае рысы позняга класіцызму і элементы стылю барока. Фасад вылучаецца шасцікалонным порцікам з двума фальш-нішамі. Дамінантай храма выступаюць 2 трох’ярусныя вежы, аб’яднаныя трохкутным франтонам з паўкруглым акном.

Касцёл святой Ганны Варонча

Цікава, што да касцёла Святой Ганны няма аніякой дарогі, будынак здаецца адасобленым. Можа канешне зараз сітуацыя змянілася, але на момант майго наведавання было так.

Касцёл у вёсцы Варонча

Костел в Воронче на фотографии Боретти
фота 1894 года, аўтар: Тэафіл Эўгеніюш Барэці

Напрыканцы 18 стагоддзя, у Варончы, існавала сядзіба Мержаеўскіх, на жаль да нашых дзён асноўны будынак не захаваўся. Дарэчы, як і касцёл, у 1943 годзе сядзібу спалілі. Амаль 50 гадоў храм стаяў у занядбаным выглядзе, але ў пачатку 90-ых быў адноўлены і вернуты каталікам.

Касцёл Святой Ганны вёска Варонча

Касцёл Варонча фота ўнутры

Калі абысці касцёл, то можна ўбачыць невялічкія могілкі з масіўнымі надмагіллямі.

Варонча могілкі

А са зваротнага боку ёсць і вось такая незвычайная мемарыяльная дошка.

Мемарыяльная таблічка Варонча

У верхняй частцы знаходзяцца гербы розных шляхецкіх родаў, якія мелі дачыненне да Варончы, а ў самым нізе ёсць нават сімвал – адамава галава (лічыцца што гэта знак смерці або бясстрашнасці перад ёй).

Адамава галава Варонча

Варонча таксама будзе цікавая сваімі каталіцкімі могілкамі, на якіх ёсць шыкоўныя скульптуры, а ля возера захаваўся бровар 19-га стагоддзя, але наведаць яго хутчэй за ўсё не атрымаецца, бо ён размешчаны на тэрыторыі мясцовага прадпрыемства. Ніжэй кропка з адзнакай храма на мапе:

Недалёка ад Варончы можна паглядзець драўляную царкву і касцёл у Гарадзішчы.

АДКАЗАЦЬ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь