Прыкладна за 100 кіламетраў ад Віцебска знаходзіцца крупны раённы цэнтр Беларусі – гарадскі пасёлак Ушачы, дзе можна паглядзець касцёл Святога Лаўрэна.

Касцёл Святога Лаўрэна ў пасёлку Ушачы

Ушачы

Мястэчка згадваецца ў летапісах яшчэ ў 1458 годзе, таму нядзіўна, што тут ёсць цікавыя славутасці і багатая гісторыя. Першы касцёл з’явіўся намаганнямі Гераніма Жабы ў 1716 годзе пры кляштары дамініканцаў. Манахі гэтага ордэна старанна ўкладвалі ў развіццё гэтага краю: адкрылі школу і лякарню.

Касцёл Ушачы

Першапачатковы касцёл Святога Гераніма, які збудавалі манахі-дамініканцы па-сапраўднаму ўражваў і здзіўляў як сваімі памерамі так і шыкоўнай архітэктурай. Вось некалькі старых здымкаў:

Ушачы касцёл Святога Гераніма
Касцёл Святога Гераніма напачтку 20 ст, крыніца: архіў БДТАПГК
Ушачы старое фота
1942 год

Дамініканскі кляштар быў скасаваны ў 30-ыя гады, 19 стагоддзі, а ужо ў 1863 годзе зачынілі і сам касцёл ва Ушачах. Будынак перадалі праваслаўнай царкве і часткова перабудавалі. Аднаўляць каталіцкую парафію пачалі ў 1905 годзе, тады ж атрымалі дазвол на будаўніцтва новага мураванага храма.

Касцёл ва Ушачах

Касцёл тутака пачалі будаваць у 1908 годзе, а скончылі прыблізна праз 5 год. Новы варыянт храма, узора 1913 года, меў 2 вежы, якія на жаль не захаваліся і былі разбураны.

Касцёл у пасёлку Ушачы.
крыніца: Żyskar J. “Nasze Kościoły”

Архітэктура храма – тыповая неаготыка тых часоў, гэты накірунак быў даволі папулярны ў Беларусі напачатку 20 стагоддзі.

Касцёл у пасёлку Ушачы

Касцёл Святога Лаўрэна

Святы Лаўрэн (ці Лаўрэнцій), у гонар якога асвяцілі храм, лічыцца апекуном пасёлка Ушачы і нават намаляваны на ягоным гербе.

Касцёл Святога Лаўрэна Ушачы, Беларусь

У 1932 годзе касцёл у пасёлку Ушачы зачынілі і з часам закінулі, таму ў такім напаўразбураным стане ён знаходзіўся ажно да 90-ых гадоў. Толькі ў 1994 годзе было вырашана аднавіць каталіцкую парафію і пачаць рэканструкцыю храма. У 2004 годзе адбылося ўрачыстае адкрыццё новага касцёла. Асвяціў адрэстаўраваны храм біскуп Уладзіслаў Блін.

Касцёл у пасёлку Ушачы

Адзнака гэтай славутасці Беларусі на мапе:

Недалёка ад пасёлка Ушачы можна паглядзець руіны касцёла ў вёсцы Селішчы. Акрамя таго ў некалькіх кіламетрах знаходзіцца занядбаная сядзіба Арэхаўна.

АДКАЗАЦЬ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь