Касцёл Святога Юрыя знаходзіцца ў аграгарадку Варняны (Гродзенская вобласць, за 17 кіламетраў ад горада Астравец). У некаторых крыніцах яго яшчэ называюць касцёл Святога Георгія. Храм пабудаваны напрыканцы 60-ых гадоў, 18 стагоддзя, па праекце архітэктара Аўгуста Касакоўскага (ён таксама кіраваў за ўзвядзенні палаца Тышкевічаў у Валожыне). Будавалі касцёл імаверна на падмурках кальвінскага збору, які размяшчаўся якраз на гэтым самым месцы.

Касцёл Святога Юрыя ў Варнянах

Варняны касцёл

Урачыста асвечаны ў 1769 годзе віленскім біскупам Міхаілам Зянковічам, а сама ідэя ўзвядзення ў Варнянах касцёла належала тагачаснай уладальніцы мястэчка – Марыі Абрамовіч.

Прыгожыя касцёлы Беларусі

У 1880 і 1909 гадах касцёл часткова перабудоўвалі і змянялі, аднак будынак усё таксама адносіцца да стылю позняга барока. Храм уяўляе сабой базіліку з дзвюма вежамі, адным нефам з трансептам, што надае касцёлу форму крыжа.

Даволі цікава выглядае і плоская апсіда.

Старадаўні касцёл у Варнянах

Храм у Варнянах
2014 год

Паабапал да асноўнага аб’ёму прымыкаюць дзве падобныя сакрыстыі кубічнай формы. Сцены касцёла ўпрыгожаны фальш-калонамі, а на даху размяшчаюцца люкарны.

Зімовая Беларусь

Цікава выглядае і фасад, які мае ўвагнута-выпуклую цэнтральную частку.

Касцёл Святога Юрыя (Варняны)
2014 год

Касцёл Святога Юрыя ў Варнянах

Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны храм у Варнянах закрылі, а памяшканне аддалі пад мясцовы клуб. За гэты час будынак касцёла прыйшоў у запусценне, але неразбурыўся.

Касцёл у Варнянах на малюнку Напалеона Орды.
Так храм выглядаў у сярэдзіне 19 стагоддзя, малюнак выканаў Напалеон Орда

Напрыканцы 20 стагоддзя, у 1990 годзе, касцёл Святога Юрыя адноўлены і вернуты католікам.

Касцёл у аграгарадку Варняны

Каля касцёла знаходзіцца яшчэ два будынкі, якія нясуць архітэктурную каштоўнасць: дом святара і будынак аптэкара. Таксама ў Варнянах захавалася частка сядзібы Абрамовічаў – вартаўнічая вежа на востраве. Ніжэй кропка з адзнакай гэтай цікавосткі на мапе:

Калі будзеце ў гэтых краях рэкамендую паглядзець невялікі храм у Вароне. Іншыя славутасці Беларусі глядзіце на мапе.

АДКАЗАЦЬ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь