Касцёл у Солах, які можна ўбачыць сёння, будаваўся ў 20-30ыя гады, 20 стагоддзі. Аднак гісторыя самой парафіі ў гэтым мястэчку пачынаецца значна раней. Так першы драўляны храм тут з’явіўся яшчэ ў канцы 16 стагоддзя, ёсць нават дакладная дата – 1589 год. Той касцёл узвялі на грошы гетмана Крыштафа Радзівіла “Пяруна”.

Унікальны касцёл у Солах

Солы, Смаргонскі раён

Гісторыя і сучаснае аблічча касцёла ў Солах

Стары Радзівілаўскі касцёл быў амаль цалкам знішчаны падчас руска-польскай вайны. Даволі хутка яго аднавілі, але і наступны варыянт храма праіснаваў толькі да вайны 1812 года. Насуперак гэтым разбурэнням, стараннем і зацятасцю неабыякавых людзей, касцёл зноўку быў адбудаваны ў 1829 годзе. Але да сучаснага выгляду касцёла прыйшлі толькі ў першай палове 20 стагоддзя, калі Солы знаходзіліся ў складзе Міжваеннай Польшчы.

Прыгожыя касцёлы Беларусі

Касцёл у Солах

Каменны касцёл Маці Божай Ружанцовай у Солах пачалі будаваць у 1926 годзе. Архітэктура новага будынка мае відавочныя рысы стылю мадэрн з украпінамі неабарока.

Касцёл у архітэктуры мадэрн Беларусь

Храм будавалі на грошы вернікаў і па захаваных дадзеных ён каштаваў 540 тысяч злотых. Касцёл урачыста асвяцілі ў 1934 годзе і адкрылі для ўсіх ахвочых. Архітэктарам касцёла Маці Божай Ружанцовай выступіў Адам Дубановіч, а само будаўніцтва курыраваў прараб Баніфацый Трахневіч.

Касцёл Маці Божай Ружанцовай - Солы, Беларусь

Касцёл у Солах – сапраўды ўнікальны. Гэты будынак вышынёй 35 метраў, які мае шматпланавую аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю. Асновай якога стала аб’ёмная нефа з двухсхільным дахам. Вертыкальная дамінанта храма – гэта бакавая вежа-званіца з фігурным завяршэннем.

Незвычайныя касцёлы Беларусі

Славутасці Беларусі - касцёл у Солах

Таксама ў архітэктуры касцёла яскрава вылучаецца яго асіметрыя, падобных храмаў у Беларусі зусім няшмат. Складваецца адчуванне, што з якога боку не глядзі – будынак будзе розным.

Касцёл Маці Божай Ружанцовай у Солах

Даволі цікавы факт, гэта тое што пры савецкай уладзе касцёл не быў зачынены і працягваў прымаць прыхаджан.

Чым незвычайны касцёл у Солах?

Касцёл Маці Божай Ружанцовай не толькі прыгожы, але і даволі загадкавы. Напрыклад на даху храма ёсць фігура мечаносца. Каларытны рыцар(?) з вялізным мячом і сцягам, хто гэта? Карона і старажытнае адзенне намякае на каралёў, але на каго менавіта? Калі ў вас ёсць адказ – абавязкова пішыце ў каментарах.

Незвычайная статуя на касцёле ў Солах

Акрамя гэтай статуі ёсць і яшчэ цікавыя дэталі. Так у касцёле прасочваецца нейкая марская тэматыка. Напрыклад балкон побач з алтаром выкананы ў выглядзе лодкі, а над уваходам у храм намаляваны крыж і якар. Над якімі надпіс на польскай мове “pójdźcie do mnie wszyscy ktorzy pracvjecie i jestescie obciazeni a ja was ochlodze“.

Солы касцёл

Гэта азначае нешта накшталт “Прыйдзеце да Мяне ўсе стомленыя і абцяжараныя, і Я супакою вас“.

Цікавосткі Беларусі на сайце poshyk.info

Ва ўнутраным убранні храма варта вылучыць алтарны абраз Маці Божай Чэнстахоўскай і бакавыя фрэскі «Абарона Чанстаховы » і «Цуд над Віслай». Пасля заканчэння вайны фрэскі былі поўнасцю зафарбаваны. Іх аднавілі ўжо на пачатку 2000-ых.

Касцёл у аграгарадку Солы
фота 2019 года
Солы, Смаргонскі раён
фота 2021 года

Па шматлікіх апытаннях касцёл у аграгарадку Солы ўваходзіць у дзясятку самых прыгожых храмаў Беларусі. Як дабрацца ў Солы? Аграгарадок Солы размешчаны ў Гродзенскай вобласці. Бліжэйшыя буйныя гарады – гэта Смаргонь ды Ашмяны. Ад сталіцы Беларусі на машыне ехаць каля 2 гадзін і 135 кіламетраў. У пасёлку ёсць чыгуначная станцыя, дарэчы сюды ходзяць і рэйсавыя аўтобусы.

Знаходзячыся ў гэтым краі абавязкова наведайце Гервяты і капліцу ў вёсцы Івашкаўцы.

АДКАЗАЦЬ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь