Ражанка – гэта аграгарадок у Гродзенскай вобласці, які размяшаецца на трасе Р51, за некалькі кіламетраў ад горада Шчучын. Са славутасцяў і цікавостак тут варта вылучыць вось такі незвычайны касцёл з рысамі неаготыкі і элементамі якія звычайна сустракаюцца ў былых кальвінісцкіх збораў.

Прыгожыя касцёлы Беларусі, Ражанка

Касцёл Святых Пятра і Паўла ў вёсцы Ражанка

Ужо на падыходзе да гэтага храма разумееш яго нетыповасць і ўнікальнасць. Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла ў Ражанцы датуецца 1674 годам, але ёсць версія і больш ранняга будаўніцтва – канец 16 стагоддзя. Па такой тэорыі храм першапачаткова будаваўся як кальвінскі збор, а затым у 1674 годзе асвечаны як касцёл. Праўда якіх-небудзь надзейных пацвярджэнняў гэтай версіі няма.

Касцёл Святых Пятра і Паўла ў мястэчку Ражанка

Па замове Людвіга Міхала Паца, у 1827 годзе, Ражанскі касцёл значна перабудоўваюць. Тут зноў з’яўляецца меркаванне, што менавіта гэтую дату варта лічыць адпраўным пунктам у гісторыі храма, бо ў гэты перыяд касцёл Святых Пятра і Паўла набывае тыя архітэктурныя рысы, якія можна ўбачыць сёння.

Касцёл у Ражанцы

Архітэктарам быў запрошаны паляк – Генрык Марконі, які на той момант ужо сыскаў вядомасць і прызнанне, а таксама быў яскравым прадстаўніком “ангельскай неаготыкі”.

Славутасці Беларусі - Ражанка

У Беларусі ёсць яшчэ як мінімум адзін храм па праекце Марконі – касцёл Унебаўзяцця Дзевы Марыі ў Пружанах, а яго сын Уладзіслаў працаваў над легендарнай сядзібай Жалудок.

Касцёл у Ражанцы на карціне Напалеона Орды
малюнак – Напалеон Орда, сярэдзіна 19 стагоддзя

Касцёл Святых Пятра і Паўла ў Ражанке

Па меркаванні некаторых гісторыкаў у той перыяд касцёл быў фактычна пабудаваны з нуля. Фасад абліцаваны бутавым каменем, а над уваходам з’явіліся вітражнае акно і герб Пацей – “Газдава”.

Цікавая архітэктура Беларусі

Што паглядзець у Беларусі - касцёл у Ражанцы

Магчыма касцёл у пасёлку Ражанка – адзін з першых прыкладаў неаготыкі на тэрыторыі сучаснай Беларусі.

Ражанка - дзіўны касцёл

Вакол касцёла размяшчаюцца даволі вялікія дзейныя могілкі, а перад уваходам устаноўлена металічная званіца. Падобную можна разгледзець і на карціне Напалеона Орды (малюнак вышэй).

Старыя могілкі ў Ражанцы

Касцёл Святых Пятра й Паўла Ражанка

У 20-ыя гады, 20 стагоддзя, касцёл у Ражанке перажыў грунтоўны рамонт. Капітальных змен у архітэктуры не было, але ўнутраны строй папярэдніх перыядаў на жаль не захаваўся.

Як выглядае касцёл у Ражанцы, фота ўнутры

Касцёл у Ражанцы, як выглядаў у пачатку 20-ых.
Стары здымак, першая палова 20ст

На старых здымках таго часу добра бачна, што ў храме поўнасцю перарабілі дах.

Касцёл у Ражанцы старыя здымкі

Касцёл у Ражанцы старыя здымкі 20 стагоддзя

У 60-ыя, Ражанскі храм цалкам закрываюць і перапрафілююць пад сельскую краму. Нанава касцёл будзе адчынены толькі ў 1990 годзе.

Касцёл у Ражанцы

Ражанскі касцёл

Калі ехаць сюды ад Шчучына, то можна заблытацца, бо ў раёне ёсць два населеныя пункты з назвай “Ражанка”. Касцёл размешчаны ў тым, які бліжэй да трасы Р51 і вядзе ў Ваўкавыск.

Недалёка ад аграгарадка знаходзяцца руіны маёнтка Дзікушкі.

1 КОММЕНТАРИЙ

АДКАЗАЦЬ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь