Крывічы – даволі распаўсюджаная назва населеных пунктаў на тэрыторыі Беларусі. У гэтым артыкуле размова пойдзе пра гарадскі пасёлак у Мядзельскім раёне. Самай цікавай, але не адзінай, славутасцю ў Крывічах лічыцца касцёл Святога апостала Андрэя і кляштар ордэна трынітарыяў.

Касцёл і былы кляштар трынітарыяў у Крывічах

Касцёл трынітарыяў у Крывічах

Прыехаўшы ў туманны будні дзень у мяне на жаль не атрымалася патрапіць на тэрыторыю гэтага храмавага комплексу. Таму большасць здымкаў зроблена з паветра (2019 год).

Касцёл у Крывічах

Гісторыя кляштара і самаго касцёла пачынаюцца ў 1770 годзе, калі гэтыя землі належалі. Андрэю Укольскаму. Менавіта ён выдаў дазвольную грамату (фундуш) на падмурак і будаўніцтва кляштара трынітарыяў у Крывічах. Крывіцкі кляштар стаў пятым прыстанкам манахаў-трынітарыяў на тэрыторыі Беларусі (на той момант ужо былі храмы ў Оршы, Віцебску, Маладзечна і Брэсце).

Кляштар трынітарыяў Крывічы

Кляштар трынітарыяў і касцёл у Крывічах, старое фота
1900 год, крыніца: Каталіцкія святыні. Мінска-Магілёўская архідыяцэзія – частка 1

Першы будынак храма быў драўляны, але ўжо ў 1796 годзе скончаны сучасны мураваны касцёл.

Касцёл у Крычыве

Архітэктура гэтага касцёла даволі незвычайная, яе можна аднесці да стылю позняга барока. Фасад з’яўляецца часткай высокай трох’яруснай вежы-званіцы. Збоку да касцёла прымыкае частка жылога корпуса кляштара трынітарыяў.

Былы кляштар у Крычыве

А хто гэта такія манахі-трынітарыі? Старадаўні манаскі ордэн, родам з Францыі, які быў заснаваны ў далёкім 1198 годзе. Асноўная мэта манахаў – выкуп захопленых хрысціян з палону. У родных землях трынітарыяў часта звалі – “братамі аслоў” або “асліным ордэнам”. Гэта было звязана з тым, што манахам забаранялася перасоўвацца на канях (толькі на мулах і аслах) ажно да 13 стагоддзі.

Касцёлы Беларусі - храм ў вёскі Крычаў

У 1832 годзе, пасля падаўлення вызваленчага паўстання, закрываюць кляштар трынітарыяў у Крывічах, а іхні касцёл становіцца звычайным парафіяльным.

Касцёлы Беларусі - Крывічы

Напачатку 20 стагоддзя вакол храма будуюць масіўную агароджу з бутавага каменю, а таксама ўзводзяць трохарачную браму з цэглы.

Брама касцёла ў Крывічах

Крывічы брама

За савецкім часам касцёл доўга пуставаў, але цалкам імаверна, што не зачыняўся. На мяжы 2000-ых прайшла грунтоўная рэканструкцыя, але частка даху так і засталася бляшанай.

Храм у мястэчку Крывічы

Ніжэй кропка з адзнакай гэтай цікавосткі на мапе:

Калі будзеце ў Крывічах, паглядзіце і Траецкую царкву, якая знаходзіцца крыху далей па галоўнай вуліцы. У Мядзельскім рэгіёне раю таксама зазірнуць у Касцяневічы.

АДКАЗАЦЬ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь