У гарадскім пасёлку Поразава, Гродзенскай вобласці, ёсць некалькі цікавых гістарычных аб’ектаў сярод якіх можна вылучыць касцёл Святога Міхала Арханёла. Храм збудаваны на месцы 2 драўляных папярэднікаў у першай палове 19 стагоддзя (паводле некаторых звестак найстарэйшы касцёл датаваўся 1460 годам).

Поразава што паглядзець?

Будаўнічыя работы над Міхайлаўскім касцёлам цягнуліся 3 гады – з 1825 па 1828. У выніку атрымаўся годны прыклад класічнай архітэктуры. Будынак прастакутны, галоўны фасад візуальна падзелены на тры часткі фальш-калонамі. Над уваходам у храм трохкутны франтон, які упрыгожаны карнізам з пілястрамі. Двухсхільны дах завяршаецца невялічкай вежкай з крыжам. У афармленні сцен выкарыстаны бутавы камень, які дадае касцёлу аўтэнтычнасці і даўніны.

Касцёл Святога Міхала Арханёла ў Поразава

У 1867 годзе на кароткі час Поразаўскі касцёл закрылі і нават планавалі адабраць у вернікаў, але мясцовыя жыхары змаглі абараніць сваё права мець каталіцкую парафію. Цікавы факт: храм заставаўся адкрытым і ў савецкія пасляваенныя гады, а ў 1970 годзе нават быў уключаны ў спіс архітэктурных помнікаў Беларусі.

Крыж каля касцёла ў Поразаве

Касцёл Святога Міхаіла Арханёла ў Поразава

Перад уваходам на касцёльную тэрыторыю стаіць масіўная трохарочная брама 1836 года, з нішамі ў якой размяшчаюцца званы. Адзін з гэтых званоў дарэчы пераехаў у новы будынак са старога драўлянага храма, знішчанага маланкай.

Брама касцёла ў Поразава

Не менш цікава выглядае і будынак старажытнай плябаніі. Яго збудавалі ў 1907 годзе і вонкава ён хутчэй нагадвае шляхетную сядзібу.

Плябанія каля касцёла ў Поразаве

Доўгія часы ў сценах былой плябаніі працавала Поразаўская школа, у інтэрнэце можна знайсці старыя здымкі з вучнямі, якія стаяць пад арачным порцікам.

Цікава таксама што за скульптура ці бюст была на пастаменце перад будынкам? Магчыма Ленін, якога з гадамі перавезлі ў цэнтр гарадскога пасёлка.

Закінуты дом у Поразава

Храм знаходзіцца на скрыжаванні вуліц Падорская і Леніна, ніжэй кропка з адзнакай на мапе:

У Поразаве абавязкова паглядзіце драўляную сядзібу “Багудзенкі”, а таксама па магчымасці раю з’ездзіць у Гнезна і касцёла ў Мсцібаве.

АДКАЗАЦЬ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь