У Віцебскай вобласці ёсць цікавая вёска Губіна, дзе можна паглядзець на руіны храма 18 стагоддзя. Гэта касцёл Святога Антонія, які датуецца 1714 годам. Быў пабудаваны на грошы полацкага стольніка Яна Пакаша, як частка кляштара францысканцаў.

Касцёл Святога Антонія і кляштар францысканцаў у вёсцы Губіна.

Вось як выглядаў гэты комплекс у лепшыя гады:

Губино, Витебская область
Крыніца: Żyskar J. “Nasze Kościoły” (1913)

Кляштар францысканцаў у Губіна ліквідавалі ў 1833 годзе, аднак сам касцёл заставаўся дзейным і па ўсёй бачнасці так і не перабудоўваўся, захоўваючы першапачатковую архітэктуру.

Губино - руины костела Святого Антония
здымак 2016 года

Касцёл Святога Антонія будаваўся ў перыяд росквіту архітэктурнага накірунку – віленскае барока. Менавіта да гэтага стылю можна аднесці гэты храм. Вылучаўся высокімі трох’яруснымі вежамі, фасад касцёла быў упрыгожаны складаным ламаным фронтам, сцены дэкараваны арачнымі нішамі і пілястрамі, завяршаўся прамавугольнай апсідай.

Францысканскі касцёл у вёсцы Губіна.

Па архіўных звестках у 1924 годзе касцёл Святога Антонія адзначаўся як дзейны, а па ўспамінах мясцовых жыхароў Губіна, службы вяліся аж да 1929 года. Аднак затым храм закрылі, з вежаў дэмантавалі крыжы, а ўсе каштоўнасці вывезлі.

Губіна, Віцебская вобласць

закінуты касцёл у Віцебскай вобласці

Праз некалькі гадоў пасля закрыцця прынялі рашэнне аб пераабсталяванні касцёла ў клуб, дзе ладзіліся танцы і розныя мерапрыемства. У пасляваенныя гады, будынак і выкарыстоўвалі як склад для сельскагаспадарчай прадукцыі.

Руіны касцёла святога Антонія ў Губіна.
руіны храма ў 2016 годзе

У сярэдзіне 60-ых гадоў, мінулага стагоддзі, прымаюць рашэнне падарваць старажытны помнік архітэктуры. Аднак цалкам рэалізаваць гэтую ідэю не атрымалася. На гэты момант захавалася адна чацвярыковая вежа вышынёй у тры ярусы, часткова далёкая сцяна і элементы падвалаў.

Руіны кляштара францісканцаў
2024
Касцёл Святога Антонія Губіна
фота зроблена ў 2019 годзе

Руіны касцёла ў вёсцы Губіна знаходзяцца на ўзвышшы і добра праглядаюцца з дарогі, ніжэй кропка з адзнакай на мапе:

Калі будзеце ў гэтых краях, то абавязкова зазірніце ў Лепель.

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Введите ваш комментарий
Ваше имя