Маёнтак Ракавіца перайшоў да Талочкаў яшчэ ў першай палове 18 стагоддзі. Пры іх была ўзведзена драўляная сядзіба і закладзены парк. Таксама напачатку 20 стагоддзя пабудавана фамільная капліца-пахавальня, якую можна паглядзець і сёння.

Капліца-пахавальня Талочкаў у вёсцы Ракавіца

Капліца-пахавальня Талочкаў у вёскі Ракавіца

Капліца Талочкаў – гэта яркі прыклад неагатычнай архітэктуры, на старым здымку бачна, як гэта храм выглядаў першапачаткова.

Пахавальня ў вёсцы Ракавіца Беларусь.
скан з кнігі Несцярчука. “Замкi, палацы, паркi Берасцейшчыны”

Пахавальня ў вёсцы Вялікая Ракавіца, Беларусь

Нягледзячы на даволі ​​кампактныя памеры, каплічка вылучаецца мноствам цікавых дэкаратыўных элементаў. Бакавыя часткі будынка аздоблены паўцыркульнымі вокнамі (па тры з кожнага боку), а па кутах размешчаны контрфорсы.

Капліца-пахавальня Талочкаў у вёсцы Вялікая Ракавіца

Капліца-пахавальня Талочкаў у вёсцы Вялікая Ракавіца

Імаверная дата будаўніцтва гэтай капліцы – 1907 год, калі Вялікая Ракавіца належала Тэадору Талочку.

Цікавосткі Беларусі

Пахавальні Беларусі

Тэадор – апошні ўладальнік маёнтка, памёр у 1946 годзе.

Капліца-пахавальня Талочкаў у вёсцы РакавіцаУ пасляваенны час, заўзятыя атэісты і праціўнікі так званай “шляхецкай спадчыны” паспрабавалі разбурыць капліцу. У 60-ых, гэтыя ж “актывісты” змаглі знесці верхавіну са шпілем. Для гэтага выкарыстоўвалі тросы і трактар, але гэтых сродкаў відавочна не хапіла для поўнага знішчэння, таму каплічка часткова і захавалася.

Вёска Вялікая Ракавіца, Беларусь

Неагатычны магільны склеп Талочкаў

За храмам ёсць некалькі старажытных пахаванняў, сярод якіх магілы Яна Талочка (удзельнік паўстання 1863 года), Станіслава Караля Талочка (брат Тэадора) і ягонай жонкі.

Могілкі ў вёсцы Ракавіца

Пасля распаду СССР, нашчадкі Талочкаў часткова аднавілі капліцу і акультурылі фамільныя могілкі.

Старадаўнія пахаванні Талочкаў

Хоць мясціны тутака даволі глухія, а найбліжэйшыя хаты ў некалькіх кіламетрах, але ўсё адно капліца выглядае цалкам дагледжанай.

Пахавальня ў Брэсцкім раёне

Вакол могілак і капліцы ў Ракавіцы разбіта агароджа са стылістычнай брамкай, месца ўпрыгожваюць старыя дрэвы, якія ўтвараюць алею.

Пахавальня Талочкаў у Ракавіцы.

Будзеце ў гэтых краях – паспрабуйце наведаць капліцу, яна сапраўды вартая вашай увагі. Капліца стаіць у лесе на ўскрайку Ракавіцы. Калі ехаць з боку Брэста па трасе H435, то праязджайце ўвесь населены пункт і з’язджайце ў самым канцы перад полем.

Яшчэ адно цікавае мясцінка звязанае з родам Талочкаў – гэта вёска Сычы, дзе размяшчаўся іхняй сядзібны дом (быў разабраны ў 1992 годзе). У Сычах са славутасцяў захавалася царква Святой Параскевы 1822 года.

АДКАЗАЦЬ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь