На тэрыторыі гарадскога пасёлку Мір, дзе размешчаны вядомы замак, знаходзіцца і капліца-пахавальня роду Святаполк-Мірскіх. Пабудаваны гэты аб’ект быў напачатку 20 стагоддзі. Праект царквы-капліцы быў распрацаваны архітэктарам з Пецярбурга – Робертам Марфельдам і зацверджаны Будаўнічым аддзяленнем Мінскай Губернскай Управы 24 жніўня, 1902 года.

Што цікава, архітэктар Марфельд нават не наведваў Мірскі замак, але шмат чуў пра яго. Ён імкнуўся спалучыць дзве архітэктурныя формы: сярэднявечны замак і праваслаўную царкву, таксама мастак дадаў гатычны стыль і чырвоную цэглу.

Заказчык, княгіня Клеапатра Міхайлаўна Святаполк-Мірская, не шкадавала сродкаў, і таму капліца атрымала велічыню невялічкай царквы з сапраўднай вежай-званіцай і нават дзвума ўваходамі.

Будаўніцтва пачалося ў 1904 годзе і працягвалася да 1910 года (ці 1911 года па іншых звестках), а пасля завяршэння ён быў асвечаны ў памяць аб яе мужу, Мікалаі Іванавічу, на гонар Святога Мікалая.

У перыяд савецкай улады ў капліцы размяшчалася збожжасховішча спіртзавода. Царкоўнае маёмасці разрабавалі, а пасля капліца і зусім стаяла закінутай. Адрэстаўравалі капліцу ў перыяд 2004-2008 гадоў, а ўжо ў 2014 годзе тут былі першыя службы.

У архітэктурным плане будынак можна аднесці да стылю мадэрн. Цікава і само вырашэнне ў выбары матэрыялаў для будаўніцтва: сумесь чырвонай цэглы, бетону і шэрага каменя дало надзвычайны вынік.

Агульны выгляда дапоўнены яркім мазаічным пано з выявай Ісуса Хрыста Уседзяржыцеля, і фамільным гербам Святаполк-Мірскіх, які ўпрыгожвае ўвесь ансамбль.

У капліцы-пахавальні пахаваны шэсць членаў старажытнага роду Святаполк-Мірскіх. Менавіта дзякуючы гэтаму прозвішчу вакол капліцы быў разбіты парк, які існуе і сёння.
Мірскі Замак і прылеглыя цікавосткі прыцягваюць сапраўды шмат турыстаў пасля рэканструкцыі комплексу. Пасёлак Мір з’яўляецца выдатным месцам для адпачынку.








