Адна з галоўных славутасцяў Брэста – гэта кафедральны Свята-Сімяонаўскі сабор, які быў закладзены ў сярэдзіне 19 стагоддзя. Будаўніцтва храма дамагаліся даволі доўга, а першы праект быў прыняты яшчэ ў 1846 годзе, але фактычныя работы пачаліся значна пазней – у красавіку 1862 года. Праз некалькі год, у ліпіне 1868, сабор урачыста асвяцілі.

Кафедральны сабор Святога Сімяона ў Брэсце

Кафедральны Свята-Сімяонаўскі сабор Брэст

Храм мае кубападобную форму, невялікую паўкруглую апсіду і адносна вузкі прытвор. Архітэктурны стыль будынка можна аднесці да руска-візантыйскаг, але ў некаторых крыніцах (напрыклад “Архітэктура Беларусі 1993 года”) указваецца псеўда-рускі стыль архітэктуры.

Кафедральны сабор Святога Сімяона ў Брэсце

Брэсцкі сабор Святога Сімяона

У 1886 годзе царква рэканструявана, яе аблічча нязначна змянілася. У пасляваенны савецкі перыяд сабор не быў зачынены, але стан будынка значна пагоршыўся. Таму напрыканцы 80-ых, 20 стагоддзі, у саборы адбываецца маштабная рэстаўрацыя.

Сабор у Брэсце

Кафедральны сабор Святога Сімяона ў Брэсце
старое фота да 1918 года

Побач з саборам святога Сімяона ў 2005 годзе усталёўваюць помнік царкоўнаму дзеячу Афанасію Філіповічу (Апанасу Берасьцейскаму).

Помнік царкоўнаму дзеячу Афанасію Філіповічу (Апанасу Берасьцейскаму)

Манастыр пры саборы ў Брэсце

Гэтая славутасць знаходзіцца на вуліцы Карла Маркса 84, недалёка ад цэнтра горада.

Дарэчы па суседстве з саборам ёсць яшчэ адзін гістарычны аб’ект – былая сінагога “Эгдэш”.

АДКАЗАЦЬ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь