Адна з галоўных цікавостак горада Свіслач – гэта будынак былой гімназіі, якая была адкрыта на сродкі графа Вінцэнта Тышкевіча. Свіслацкая гімназія ўваходзіла ў спіс навучальных устаноў мэтай якіх было стварыць адзіную сістэму сярэдняй адукацыі, так званую Віленскую навучальную акругу. Акрамя цікавай гісторыі самой школы, выбітных вучняў, будынак вылучаецца і незвычайнай архітэктурай.

Свіслач, Гродзенская вобласць

Будынак гімназіі ў Свіслачы перабудавалі ў самым пачатку 19 стагоддзя па праекце архітэктара Шантыра, якога запрасіў граф Тышкевіч. Па выніку гэтых работ атрымаўся даволі буйны комплекс, у якім галоўны ўваход вылучаўся масіўным 14-калонным порцікам, паабапал ад якога размяшчаліся флігеля з аналагічнымі порцікамі, але якія мелі ўжо па 6 калон.

Свіслацкая гімназія - старое фота
Цэнтральны порцік гімназіі (не захаваўся). Крыніца: прыватная калекцыя Уладзімера Ліхадзедава, архіў БДТАПГК. Здымак першай паловы 20 ст.

Адзін з гэтых порцікаў, правы, захаваўся да нашых дзён, ён якраз на ўсіх фатаграфіях. На месцы ж асноўнай часткі гімназіі ў пасляваенныя гады была пабудавана бальніца.

Старадаўняя гімназія ў Свіслачы

Свіслач - што паглядзець?

У лепшыя гады тут навучалася каля 350 студэнтаў адначасова і працавалі 16 выкладчыкаў, што цікава – гэта складала амаль трэцюю частку ад насельніцтва ўсяго мястэчка Свіслач.

Як выглядала Свіслацкая гімназія?
фота да 1939 года, Helen Bitner

Свіслач гімназія

Гімназія славілася сваімі вольнымі падыходамі і таленавітымі выпускнікамі. Парадаксальна, але гэта ў сваім родзе адыграла ў лёсе навучальнай установы злую ролю. Студэнты і выкладчыкі са Свіслачы актыўна прымалі ўдзел спачатку ў рэвалюцыі 1830 года, а потым і ў вызваленчым паўстанні 1863 года. Паглядзеўшы на спісы актыўных удзельнікаў і кіраўнікоў лёгка ўбачыць, што многія з іх былі якраз студэнтамі гэтай гімназіі: Уладзіслаў Малахоўскі, Райнольд Сухадольскі, Траўгут Рамуальд, Напалеон Орда і вядома Кастусь Каліноўскі.

Свіслацкая гімназія
1937, be.wikipedia

Славутасці горада Свіслач

На сценах гімназіі ёсць мемарыяльная таблічка на дзвюх мовах у памяць пра аднаго з самых вядомых студэнтаў гэтай гімназіі.

Гімназія Каліноўскага Свіслач

Пасля паразы паўстання роля гімназіі значна паменшылася і фактычна звялася да функцыі звычайнай школы.

Свіслацкая гімназія гісторыя

Гімназія ў Свіслачы

У першай палове 20 стагоддзя адбыўся пэўны ўздым і нават былі спробы аднавіць былую веліч гэтай гімназіі. Нейкі час тут дзейнічала беларуская семінарыя, а пасля 1923 года ўжо польская.

Свіслач гімназія

У час Другой сусветнай вайны будынак Свіслацкай гімназіі значна пацярпеў і на жаль было прынята рашэнне яго не аднаўляць.

Што цікавага паглядзець у горадзе Свіслач?

Гэтую славутасць Свіслачы можна знайсці недалёка ад гарадской плошчы, на вуліцы Дзяржынскага, ніжэй кропка з размяшчэннем на мапе:

У горадзе рэкамендую паглядзець парк і месца, дзе знаходзілася сядзіба Тышкевічаў, а таксама заехаць да мемарыяльнага комплексу “Асілак”.

АДКАЗАЦЬ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь