Гродна – унікальны горад, дзе колькасць цікавостак прыемна здзіўляе нават свядомага турыста. Аднак акрамя захаваных і адноўленых гістарычных аб’ектаў, ёсць і такія пра якія ўжо мала хто памятае. Напрыклад на пешаходнай Савецкай раней стаяў масіўны касцёл Маці Божай Ружанцовай, пабудаваны пры кляштары дамініканцаў. Старадаўні храм 16 стагоддзя да нашых дзён не захаваўся, ацалелі толькі жылыя карпусы самога кляштара.

Дзе знаходзіўся Дамініканскі касцёл у Гродне?
Вуліца Савецкая (гістарычная назва – Віленская) на якой якраз і знаходзіўся Дамініканскі касцёл
Як выглядаў Дамініканскі касцёл у Гродне
1865, крыніца: Jodkowski J. Gimnazjum po-dominikańskie w Grodnie.

Касцёл Маці Божай Ружанцовай быў пабудаваны з каменя ў 1708 годзе на месцы драўлянага папярэдніка. Па архітэктуры храм уяўляў сабой прыклад барока: дзве квадратныя вежы ў адзін узровень з франтонам, скатны дах, арачныя нішы – знешне гэты касцёл нечым нагадваў Брыгіцкі.

Дзе знаходзіўся касцёл Панны Марыі Ружанцовай

Дамініканскі кляштар ліквідавалі ў 1840 годзе, жылы корпус на Савецкай перабудавалі пад мужчынскую гімназію, а касцёл пачаў выконваць функцыю парафіяльнага, у асноўным сюды якраз прыходзілі гімназісты.

Малюнак Напалеона Орды - касцёл Маці Божай Ружанцовай у Гродне
малюнак Напалеона Орды зроблены прыкладам з 1861 па 1869, з зайта be.wikipedia.org

Кляштар дамініканцаў у Гродне

Пасля паўстання 1863 года касцёл закрылі. Сустракаецца інфармацыя, што храм планавалі перабудаваць у праваслаўную царкву, ці рэалізаваны быў гэты праект, ці не – адказаць ужо складана. Затое дакладна вядома, што ў 1875 годзе касцёла ўжо не было – будынак зруйнавалі.

Дамініканскі касцел Гродна

Страчаная спадчына Гродна: касцёл Маці Божай Ружанцовай
1926 год

Другі жылы корпус дамініканскага кляштара размешчаны крыху наводдаль ад пешаходнай вуліцы. Корпус узвялі з каменя ў 1789 годзе, сёння тут размяшчаюцца розныя адміністрацыі горада.

Дамініканскі касцёл у Гродне

Ніжэй кропка з месцам, дзе знаходзіўся касцёл Дзевы Марыі Ружанцы:

У крокавай даступнасці ўсе асноўныя славутасці Гродна: Вялікая сінагога, стары замак, касцёл Святога Ксаверыя.

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь