Даволі цікава, што адна з першых славутасцяў аграгарадка Свіслач па дакументах зусім не старажытнае гарадзішча, а вось гэты двухпавярховы дом пачатку 20 стагоддзя.

Дом Базыля Яцка - Свіслач, Асіповіцкі раён

Менавіта гэты будынак першым атрымаў запаветную шыльду “Гісторыка-культурная каштоўнасць”. Амаль што ва ўсіх інфармацыйных крыніцах гэтая пабудова пазначана як былы дом сям’і Яцко.

Былы Дом Яцко ў Свіслачы

Былы дом Базыля Яцко 1911 года ў Свіслачы

Паглядзеўшы на гэты будынак адразу прыходзіць думка што перад намі тыпавы прыбытковы дом, пабудаваны звычайнай габрэйскай сям’ёй. Аднак, калі крыху глыбей зазірнуць у біяграфію прадстаўнікоў Яцко, узнікае мноства пытанняў. Так напрыклад гэты аб’ект пабудаваны пры Яцко Базылі Іванавічы і часта так і згадваецца – “Дом Базыля”. Але па праўдзе, сам Базыль Іванавіч, быў прафесійным вайскоўцам і ў Свіслачы бываў даволі рэдка. Ёсць нават версія, што будаўніцтвам займаліся яго дзеці, у падзяку бацькам. А вось так гэта ці не, зараз зразумець ужо праблематычна. Затое вядома, што будынак скончылі будаваць у 1911 годзе, дарэчы выкананы ён з легендарнай бабруйскай цэглы з завода Розенберга.

Незвычайны дом у вёсцы Свіслач, Асіповіцкі раён

Таксама цікавы факт, што за 100 год сваёй гісторыі дом амаль не змяніўся вонкава. Адзіная змена ў архітэктуры – гэта незразумелая прыбудова са зваротнага боку.

Незвычайны дом у вёсцы Свіслач

Пасля заканчэння Першай сусветнай вайны ў доме сямейства Яцко нейкі час жыў святар, а з 1927 года ў сценах будынка размяшчаўся мясцовы ваенкамат. Крыху пазней аддзел унутраных спраў, затым ваенны гарнізон. За часам нямецкай акупацыі тут знаходзіўся штаб і камендатура, а ўжо за савецкім часам пабудову выкарыстоўвалі пад адміністрацыйныя патрэбы. Але большасць жыхароў аграгарадка Свіслач ведаюць гэты будынак як краму.

Што паглядзець у аграгарадку Свіслач, Асіповіцкі раён?

Знайсці гэтую цікавостку будзе проста, яна знаходзіцца ў цэнтральнай частцы аграгарадка Свіслач, ніжэй кропка з размяшчэннем на мапе:

Калі будзеце ў гэтых краях, раю з’ездзіць паглядзець на незвычайны касцёл у вёсцы Багушэвічы, які першапачаткова будаваўся як пахавальня Свентаржэцкіх.

АДКАЗАЦЬ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь