У горадзе Маладзечна даволі багатая і цікавая гісторыя, ёсць шмат славутасцяў, у тым ліку і будынак чыгуначнай станцыі. Афіцыйна вакзал у Маладзечне адкрыўся ў 1887 годзе, менавіта тады, па па Лібава-Роменскай чыгунцы, прайшоў першы цягнік.

Маладзечна вакзал

А вось каменны вакзал збудавалі пазней, у 1907 годзе. Тая чыгуначная станцыя мела выяўленыя рысы архітэктуры мадэрн.

Маладзечна, Беларусь

Дарэчы, захаваліся старыя паштоўкі, на якіх можна ўбачыць той будынак і параўнаць з сучасным.

Старая паштоўка - горад Маладзечна
паштоўка 1914 года
Маладзечна горад
амаль той жа самы ракурс, але 2025 год

Напачатку 30-ых гадоў, будынак вакзала крыху перарабілі, у асноўным змены датычыліся даху і некаторых архітэктурных вынаходстваў. Ніжэй польская паштоўка на якой добра бачныя гэтыя змены.

Старая паштоўка Маладзечна 1930
Старая паштоўка горада Маладзечна, прыкладна 1930 год

У пасляваенныя гады, будынак аднавілі, часткова захаваўшы першапачатковае аблічча. Яшчэ ў 1953 годзе быў дадаткова пабудаваны асобны драўляны будынак прыгарадных кас. Затым, ужо ў 1965 годзе, быў зроблены капітальны рамонт Маладзечанскага вакзала, а з 1975 па 1977 гады пабудаваны цагляныя будынкі багажнага аддзялення і прыгарадных кас.

Маладзечна вакзал

Апошняя рэнавацыя чыгуначнай станцыі “Маладзечна” адбылася ў 2008 годзе. А вось бронзавая скульптура пасажыркі-студэнткі, была ўсталявана ў 2011 годзе, падчас фестывалю “Дажынкі”.

Чыгуначная станцыя Маладзечна

Станцыя чыгункі ў Маладзечне знаходзіцца на вуліцы Вакзальная, 1, ніжэй кропка з адзнакай на мапе:

А вы ведалі, што калісьці ў горадзе Маладзечна была свая Трыумфальная арка? Таксама раю паглядзець будынкі былога кляштар трынітарыяў і царкву Покрыва Прасвятой Багародзіцы.

АДКАЗАЦЬ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь