Адзін з самых вядомых беларускіх цмокаў, а іх дарэчы даволі шмат розных, жыў (ці можа і жыве) у Лепельскім возеры. Таму раю прагуляцца па набярэжнай горада Лепель, а дакладна – старым парку, дзе можна ўбачыць файную скульптуру таму самому Цмоку.

Cкульптура Цмока ў Лепелі

Скульптура гэтай міфічнай змеепадобнай істоты з’явілася ў Лепелі дзякуючы ініцыятыве мясцовага краязнаўцы, – Уладзіміра Шушкевіча, які рашыў такім чынам увекавечыць і ўшанаваць брэнд роднага краю – “Цмока Лепельскага”, персанажа з міфалогіі Вялікага княства Літоўскага.

Лепельскі цмок

Помнік Цмоку быў усталяваны ў гарадскім парку 10 лістапада 2013 года і амаль адразу стаў мясцовай цікавосткай.

Лепельскі парк

З гэтай міфічнай істотай існуе шмат розных паднаняў і легенд. Так напрыклад з даўніх часоў існуе апісаны этнографамі звычай: кожная пара пасля вяселля павінна была ахвяраваць Цмоку выпіўку і закуску, а інакш – чакай бяды.

Скульптура Цмок у Лепелі

Каля скульптуры цмока ёсць кніга са словамі: “Цмок істота беларускай міфалогіі, паводле твораў пісьменніка Уладзіміра Караткевіча, жыў у Лепельскім возеры“.

Цмок у Лепелі

Ніжэй кропка з адзнакай скульптуры Цмока на мапе:

У Лепелі будзе цікава паглядзець касцёл Святога Казіміра.

АДКАЗАЦЬ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь