Баранавіцкі раён, Брэсцкай вобласці, асабліва багаты на славутасці і цікавыя мясціны. Напрыклад недалёка ад трасы М1 знаходзіцца вёска Сталовічы, дзе можна паглядзець адзіны на тэрыторыі сучаснай Беларусі храм рыцараў Мальтыйскага ордэна. Першапачаткова гэта быў касцёл, а сёння царква Святога Аляксандра Неўскага.

Былы храм Мальтыйскага ордэна ў Сталовічах

Сталовічы маюць доўгую гісторыю, а ў летапісе мястэчка згадваецца ўжо ў 14 стагоддзі. Таксама вядома, што ў першай палове 17 стагоддзі ў гэтых краях з’явіўся ордэн Мальтыйскіх рыцараў (Што за Мальтыйскі ордэн? Гэта рэлігійны рыцарскі ордэн, які мае даволі шырокі ўплыў па ўсім свеце), якіх cюды запрасіў Мікалай Радзівіл Сіротка.

Сталовічы царква Святога Аляксандра Неўскага

У той жа перыяд закладзены і першы драўляны касцёл, на месцы якога, праз 30 гадоў, пачалі будаўніцтва каменнай капліцы.

Сталовічы царква

У 1736 годзе архітэктар Іосіф Фантана III прадставіў свой праект новага каменнага касцёла і неўзабаве прыступаюць да ўзвядзення храма. Аднак работы ішлі марудна і ў 1743 годзе месца галоўнага архітэктара займае вядомы майстар віленскага барока – Іаган Глаўбіц. Праект будучага касцёла часткова зменьваюць, згодна з дапрацоўкамі і заўвагамі Глаўбіца. І праз 3 гады ў Сталовічах ужо стаяў касцёл Іаана Хрысціцеля.

Сталовічы Беларусь

У 1817 годзе Мальтыйскі ордэн перастаў афіцыйна існаваць на тэрыторыі Беларусі. У перыяд актыўнай барацьбы з каталіцызмам (пасля паражэння паўстання 1863 года) храм перарабілі ва Успенскую царкву. Часткова перабудавалі будынак у 1868 годзе, надбудавалі 5 купалоў, каб надаць архітэктуры традыцыйны праваслаўны стыль.

Старое фота касцёла ў Сталовічах
старая паштоўка 1916 года

Аграгарадок Сталовічы

Па сваёй архітэктуры былы касцёл Мальтыйскага ордэна – гэта выдатны прыклад барока. Будынак мае дастаткова строгі, але пластычны фасад упрыгожаны пілястрамі.

Храмы Беларусі

Вежы маюць тры ярусы і аднолькавую вышыню з франтонам. Сцены прарэзаны высокімі арачнымі вокнамі, інтэр’ер і прастора ўнутры падзелена на 3 нефы.

Што паглядзець у Беларусі?

Праваслаўныя купалы і светлавы барабан дэмантавалі ў першай палове 20 стагоддзя, калі Сталовічы ўваходзілі ў склад міжваеннай Польшчы.

Сталовічы старое фота
1899 год, аўтар фота – Яніцкі, з калекцыі К. Шастоўскага, з сайта be-tarask.wikipedia

Побач з храмам звернеце ўвагу на мемарыяльны камень, усталяваны ў памяць аб бітве войскаў гетмана Агінскага і рускай арміі пад камандаваннем Суворава ў 1771 годзе.

Сталавічы мемарыяльны камень 1771 года

Сёння царква Святога Аляксандра Неўскага ў вёскі Сталовічы дзейнічае і прымае прыхаджан. Славутасць размешчана на цэнтральнай вуліцы Сталовічаў і добра бачная яшчэ на пад’ездзе, ніжэй кропка з адзнакай на мапе:

Побач ёсць яшчэ адна цікавы аб’ект – касцёл Найсвяцейшага Сэрца Езуса, таксама рэкамендую з’ездзіць у Карчова.

АДКАЗАЦЬ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь