Чаротаўка звычайная (Acrocephalus schoenobaenus) ці Чарацянка-барсучок – невялічкая пеўчая птушка сямейства чароткавых. Жыве ў асноўным на вільготных лугах, балотах і ўздоўж вадаёмаў з густымі зараснікамі трыснёга і чароту.
Аднак пачуць ці ўбачыць гэтую птушачку можна і ў гарадах, галоўнае ўважліва даследаваць гарадскія паркі.
Даўжыня цела складае каля 12-14 см, размах крылаў – 19-21 см. Птушка-барсучок мае карычневае апярэнне з палоскамі і светлае брушка, што дапамагае ёй маскіравацца сярод раслін.
Чаротаўка звычайная – мігруючая птушка, звычайна зімуе ў Афрыцы, Паўднёвей Сахары, а ўвесну вяртаецца ў Еўропу, уключаючы Беларусь, для гнездавання. Спевы самца складаныя і меладычныя, уключае мноства разнастайных гукаў і перайманняў іншым птушкам.
Гнёзда аcrocephalus schoenobaenus будуюць нізка над вадой, робячы іх з раслінных матэрыялаў. Самка адкладае 4-6 яйкаў, якія інкубуе каля двух тыдняў. Аснову рацыёну складаюць казуркі і дробныя бесхрыбтовыя, якіх барсучок ловіць у зарасніках або на паверхні вады.
Чаротаўка звычайная – важны індыкатар здароўя экасістэм водна-балотных угоддзяў, таму захаванне яе асяроддзя пасялення мае вялікае значэнне. Усе фатаграфіі з гэтага артыкула, зроблены ў Мінску на Чыжоўскім вадасховішчы.