Мястэчка з даволі прыгожай назвай Чарэя можа быць вам вядома, бо менавіта ў наваколлях раней праводзіўся адзін з самых цікавых фестываляў Беларусі – SPRAVA. Звычайна канцэртная пляцоўка размяшчаецца на паўвостраве, дзе стаяць руіны Троіцкай царквы, а вось тое, што ў самім пасёлку ёсць свая незвычайная славутасць многія і не ведаюць. Чым так цікава царква Святога Міхала Арханёла ў Чарэі?

Царква Святога Міхала Арханёла ў Чарэі

Першыя летапісныя згадкі пра мястэчка Чарэя адносяцца да 1454 года, аднак шмат якія крыніцы спасылаюцца і на ранейшыя даты. Гісторыя ж храма пачынаецца ў 1601 годзе, калі гэтыя землі належалі Льву Сапегі. Менавіта ён пачаў будаўніцтва невялічкай Міхайлаўскай царквы.

Адзін з найстарэйшых уніяцкіх храмаў Беларусі ў вёскі Чарэя

Нягледзячы на ​​сваё даволі сціплае аблічча, гэтая царква ўнікальная. Лічыцца, што гэта адзін з першых уніяцкіх храмаў на тэрыторыі Беларусі.

Старадаўні ўніяцкі храм у Беларусі

Царква ў Чарэі неаднаразова падвяргалася разбурэннем, а яе вонкавае аблічча зменьвалася. Так напрыклад у 1650 годзе адбыўся моцны пажар, пасля аднаўлення ад якога храм набыў рысы архітэктуры позняга барока.

Міхайлаўская царква у вёскі Чарэя

Напачатку 19 стагоддзя царква стала цалкам праваслаўнай.

Чарэя, Віцебская вобласць

У каталікоў на той момант ужо быў пабудаваны свой касцёл Святога Міхала Арханёла (не захаваўся, ніжэй ёсць стары здымак).

Былы касцёл у вёскі Чарэя
1914 год, крыніца: Казімер Скурэвіч

Таксама цікава, што нейкі час Чарэя была маёнткам роду Мілашаў, у якіх тут была багатая гаспадарка і вядома сядзіба. Так тут нарадзіўся Оскар Мілаш, – дзядзька Чэслава Мілаша і даволі вядомы дзеяч свайго часу.

Сядзіба Мілашаў у Чарэі
Такі выгляд мела сядзіба Мілашаў, фота 1918 года, крыніца: be-tarask.wikipedia

 

Царква ў вёсцы Чарэя

Як і большасць рэлігійных будынкаў, храм у Чарэі сустрэў савецкі час з болю. Царкву прымусова зачынілі, а ў яе сценах арганізавалі склад. Вернікам царкву вярнулі напачатку 90-ых. У 2004 годзе надбудавалі невялікую вежу і адрамантавалі дах, а ў 2016 годзе Міхайлаўскую царкву пафарбавалі і распісалі фасад.

Царква Святога Міхала Арханёла ў вёсцы Чарэя

Славутасць знаходзіцца ў самым цэнтры пасёлка, ніжэй кропка з адзнакай на мапе:

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь