У цэнтральнай частцы Брэста можна ўбачыць адзін з гарадскіх помнікаў архітэктуры і другі па значнасці праваслаўны храм горада – царкву Святога Мікалая. Яна пабудавана на пачатку 20 стагоддзя (работы вяліся з 1904 па 1906) на месцы дзе калісьці стаяў Мікалаеўскі кафедральны сабор (менавіта ў ім прынялі Берасцейская унію ў 1596 годзе).


Храм модна аднесці да руска-візантыйскай архітэктуры, ён мае крыжова-купальную форму.

Дамінуючы элемент – высокая васьмігранная вежа-званіца. Царква багата ўпрыгожана дэкаратыўнымі элементам, пілястрамі і невялічкімі аркавымі вокнамі.


14 лістапада, 1961 года, царкву ў Брэсце закрылі: вынеслі ўсе каштоўнасці, знялі купалы і спілавалі крыжы. Да самага распаду СССР у сценах храма размяшчаўся дзяржаўны архіў, а потым пачалася рэканструкцыя, якая працягвалася да 1996 года.

Брацкая царква знаходзіцца на вуліцы Савецкая 10, праз дарогу ад будынку былой мужчынскай гімназіі.
У Брэсце ёсць яшчэ адзін праваслаўны храм з цікавай гісторыяй – сабор Святога Сімяона, таксама раю паглядзець будынак кірхі і касцёла.





