У Брэсце ёсць унікальны архітэктурны помнік і па сумяшчальніцтве даволі незвычайная цікавостка горада – былая кірха. Падобных аб’ектаў у Беларусі зусім няшмат (лютэранская царква ў Гродне і кірха ў Полацку). Гісторыя гэтага будынка пачынаецца ў далёкім 1936 годзе. Тады мясцовая лютэранская абшчына атрымала невялічкі ўчастак для будаўніцтва свайго храма. У выніку за некалькі год, па праекце архітэктара Юзафа Баранскага, была скончана кірха Святога Антонія Падуанскага.

Былая кірха ў Брэсце на вуліцы Карла Маркса

Гэты будынак можна аднесці да архітэктурнага стылю канструктывізм. Дадзеная плынь перыядычна сустракаецца ў рэлігійнай архітэктуры 20-30-х гадоў, мінулага стагоддзя, але яго складана назваць папулярным.

Цікавосткі ў Брэсце - былая кірха

Кірха ў Брэсце працавала па прызначэнні зусім нядоўга: з 1938 года па 1945 год. За час вайны храм наведвалі не толькі прыхаджане, але і хворыя з суседніх шпіталяў, а таксама нямецкія жаўнеры.

Што паглядзець у Брэсце - кірха

У 1946 годзе, як і пераважная большасць касцёлаў і цэркваў па ўсёй краіне, кірха была зачынена. Будынак прыстасавалі пад кінатэатр “Змена” (дарэчы ў Брэсце і кінатэатр “Беларусь” мае падобную гісторыю), функцыянаваў да самага распаду СССР.

Кірха ў Брэсце

Пасля “Змены” вакантнае месца стала займаць брэсцкая рэкламная кампанія. З 2010 года гэтая пабудова ўключана ў спіс гістарычнай спадчыны Беларусі.

У 2019 годзе дзіўная гісторыя гэтага будынка магла атрымаць нечаканы працяг. Мясцовы дэпутат на сустрэчы з паслом Ізраіля абмяркоўваў пытанне аб выдзяленні былой кірхі для размяшчэння ў ёй сінагогі. Прапанова па сутнасці даволі дзіўная, бо ў Брэсце ёсць некалькі іншых будынкаў, дзе сінагогі былі гістарычна. Напрыклад сінагога Эгдэш у доме па вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў, 52.

Брэст кірха фота

Былая лютэранская царква знаходзіцца па вуліцы Карла Маркса 37, у крокавай адлегласці ад цэнтра горада.

АДКАЗАЦЬ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь