Вёска Алесіна, Смалявіцкі раён, належала Ваньковічам яшчэ з сярэдзіны 19 стагоддзя, пры іх яр раз была пабудавана сядзіба з паркавым комплексам, а таксама бровар. На жаль сядзібны дом да нашага часу не захаваўся і быў цалкам разбураны. Таму сёння, гістарычную цікавасць выклікаюць толькі будынкі бровара і некаторых гаспадарчых пабудоў. Знаходзяцца ўсе гэтыя аб’екты ў самым цэнтры пасёлка.

Вінакураны завод Ваньковічаў у Алесіна

У адрозненне ад мноства падобных пабудоў на тэрыторыі Беларусі, былы вінакурны завод у Алесіна не занядбаны. Тут ажыццяўляе дзейнасць прадпрыемства “Шыпяны-АСК”, якое займаецца сельскай гаспадаркай.

Бровар Ваньковічаў у Алесіна

Будынак бровара ў Алесіна

Цэнтральная пабудова комплексу – жылы корпус. Гэты будынак мае “Т”- падобную форму. Галоўная яго частка – трохпавярховая з вітражным акном да якой прымыкаюць яшчэ два невялічкіх крылы. За асноўным аб’ёмам доўгая аднапавярховая гаспадарчая прыбудова.

Сядзіба і бровар Ваньковічаў

З іншага боку дарогі стаіць будынак з бутавага каменя – гэта і ёсць сам бровар, або цэх падрыхтоўкі. Ён выкананы ў даволі традыцыйных формах, якія ўласціва падобным прамысловым будынкам першай паловы 20 стагоддзі, – багацце бутавага каменя, адзін паверх, трохкутны франтон.

Бровар і спіртсховішча Алесіна

Бровар Ваньковічаў у Алесіна

За плотам бачна што ёсць і яшчэ адна цагляная пабудова – спіртасховішча.

Спіртсховішча Ваньковічаў у Алесіна

Прыемна здзіўляе, што ўся спадчына Ваньковічаў у такім добрым стане. Акрамя таго вельмі добра што будынкі не сталі фарбаваць ці тынкаваць, пакінуўшы адкрытай аўтэнтычную чырвоную цэглу.

Невялікі трохкутны дом без вокнаў – гэта мясцовая крама, першапачаткова тут размяшчалася карэтная.

Карэтная ў Алесіна

Пасля 1917 года, на базе фальварку сфарміравалі будучы калгас “Новае жыццё”. Знайсці былы бровар Ваньковічаў будзе нескладана, з трасы Р59 едзьце да Алесіна, на скрыжаванні вуліц Школьная і Міра ўбачыце гэтую цікавостку.

Калі плануеце маршрут, то можна таксама наведаць аграгарадок Раванічы, дзе часткова захавалася сядзіба Слатвінскіх і касцёл Святога Антонія.

АДКАЗАЦЬ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь