Бездзеж – гэта буйная вёска ў Драгічынскім раёне, Брэсцкай вобласці. Першыя гістарычныя звесткі аб гэтых месцінах адносяцца яшчэ да першай паловы 15 стагоддзя. Цікава, што некалі Бездзеж быў не проста паселішчам, а цэлым горадам, пакуль яго не спалілі шведы падчас Паўночнай вайны. Сёння пра багатую гісторыю гэтага краю нагадвае некалькі славутасцяў, сярод якіх: Свята-Троіцкая царква, касцёл Найсвяцейшай Тройцы, прыдарожная калона, а таксама ўнікальны музей народнай творчасці «Бездзежскі фартушок».

Царква ў вёсцы Бездзеж

Траецкая царква размешчана ў самым цэнтры вёскі Бездзеж. Пабудавана з дрэва ў 1784 годзе на месцы храма-папярэдніка. Выканана ў традыцыйным стылі народнага драўлянага дойлідства з элементамі архітэктуры барока.

Драўляная Траецкая царква ў вёсцы Бездзеж

Што паглядзець у Бездзежы, Драгічынскі раён

Перад уваходам на тэрыторыю храма стаіць двухузроўневая брама-званіца, як і царква, драўляная.

Свята-Троіцкая царква ў вёсцы Бездзеж

Дакладная дата яе будаўніцтва невядомая, верагодна гэта канец 18 – пачатак 19 стагоддзя. Затое вядома што храмавы звон адліты яшчэ ў 1776 годзе. Побач з царквой ёсць яшчэ адна цікавостка мястэчка – каменны Траецкі касцёл.

Траецкі касцёл Бездзеж

Храм даволі сціплы па памерах і вонкавым выглядзе, аде ж гэты касцёл можа пахваліцца 200-гадовай гісторыяй.

Касцёл у вёсцы Бездзеж

Пабудаваны ў 1820 годзе з цэглы, у архітэктурным стылі класіцызм. Па сваёй форме будынак выцягнуты, прастакутны, безапсідны. Галоўны фасад упрыгожаны трохкутным франтонам з барэльефным карнізам, завершаны невялічкай вежачкай.

Касцёл у архітэктурным стылі класіцызм

Будаўніцтва гэтага храма вялося пры падтрымцы і на грошы роду Ордаў (адным з найвядомейшых прадстаўнікоў – Напалеон Орда, вандроўнік і кампазітар).

Касцёлы Беларусі - Бездзеж

Інтэр’ер бездзежскага касцёла, як і вонкавы выгляд, даволі сціплы, зальнага тыпу з плоскай столлю.

Бездзеж касцёл

Бездзежскі касцёл

Раней перад касцёлам знаходзілася масіўная трох’ярусная вежа-званіца, разбураная падчас Другой сусветнай вайны, як яна выглядала можна ўбачыць на старым здымку 1929 года.

Бездзеж касцёл
Фота зроблена ў 1929 годзе, аўтар: Bochnig

Касцёл стаіць на вуліцы Паштовая, адразу на з’ездзе з трасы H635. А вось на ўездзе ў Бездзеж з боку Хомска можна ўбачыць яшчэ і мемарыяльную калону канца 18 стагоддзя.

Мемарыяльная калона 18 стагоддзя ў вёсцы Бездзеж

У 2012 годзе яе цалкам аднавілі, дадаўшы некалькі таблічак з рознай інфармацыяй.

Бездзеж што паглядзець?
фота 1929 года і 2022

Ёсць некалькі версій у гонар якіх падзеяў будавалася гэтая калона. Першая – гэта ў гонар прыняцці Канстытуцыі Рэчы Паспалітай 1791 года (падобныя мемарыяльная калона былі ў многіх вёсках Беларусі). Другая версія кажа пра тое, што гэта помнік у памяць аб перамозе атрада Міхаіла Агінскага над салдатамі расійскага палкоўніка Албічава ў 1771 годзе.

Мемарыяльная калона ў вёсцы Бездзеж

Прыдарожная калона ў вёсцы Бездзеж

Калона стаіць за кіламетр ад цэнтра Бездзежа, на трасе H635. Ніжэй кропка з адзнакай цакрвы і касцёла на мапе:

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь