Па вясне ў Беларусь вяртаецца прыгожая пеўчая птушка з атрада вераб’іных –Берасцянка (Fringilla coelebs). Памерамі супастаўная са звычайным палявым вераб’ём (каля 15-17 сантыметраў), але значна адрозніваецца ад яго афарбоўкай і меладычнымі спевамі.


Гэты від птушак сустракаецца як у лясным масіве, так і ў гарадскіх парках, могуць прылятаць на кармушкі. Асноўны рацыён – рознае насенне, а ў перыяд гадавання птушанят у рацыён дадаюцца таксама казуркі.

Самцы берасцянкі, традыцыйна для птушынага сусвету, маюць больш яркую і прывабную афарбоўку.

Макушка галавы і шыя пафарбаваны ў цёмна-сіняй, спінка карычневая з прыкметнымі адлівамі зялёнага, брушка і грудзі бураватыя, з далёк гэтыя птушкі чымсьці нават нагадваюць гілёў, з якімі іх часам блытаюць.

Самка менш прыкметная, дамінуючый колер у афарбоўцы – руда-шэры з пералівамі жоўтага.

Агульная рыса самцоў і самак – прыгожыя крылы з белымі і жоўтымі палоскамі.

За сезон звычайна гэтыя птушкі выводзяць два нашчадствы. Першае – напрыканцы вясны (травень), другое бліжэй да ліпеня – пачатку жніўня. Злятаюць у вырай у кастрычніку-лістападзе з надыходам неспрыяльнага надвор’я.









