Адна з прыкметных і часта сустракаемых птушак Беларусі – Белая пліска (Motacilla alba, таксама сітаўка). Па сваіх памерах падобная са звычайным палявым вераб’ём (каля 17-18 см). Вылучаецца гожай афарбоўкай: белае або светла-шэрае брушка, чорная шыйка і макаўка, верхняя частка тулава – шэрае.


Цікавая асаблівасць гэтай птушкі – яе спосаб перамяшчэння па зямлі. У адрозненне ад многіх іншых птушак, Белая пліска не скача, а хутка перабягае з месца на месца.

У нас у краіне гэтая птушка пералётны від і на зімоўку злятае ў вырай у цяплейшыя рэгіёны Еўропы, а таксама Афрыку.


Убачыць гэтую бела-чорна-шэрую птушачку можна як у гарадах, так і лясным масіве. Акрамя таго яна часта сустракаецца каля рэк і па берагах вадаёмаў.

Даволі цікавы факт: Белая пліска была абрана нацыянальным сімвалам (нацыянальнай птушкай) Латвіі.









