Белорусские поговорки, пословицы и фразеологизмы

Белорусские поговорки, пословицы и фразеологизмы

Расширяем свой кругозор: белорусские поговорки, пословицы и фразеологизмы. Все мы слышали русские эквиваленты крылатых выражений, но знаете ли вы, как они звучат на нашай роднай мове?

Баба с возу — кобыле легче

Баба з калёс, а каня як чорт панёс. / Баба з калёс каню свята.

Баш на баш

Галава на галоў. / Цень на цень. / Вуха на вуха.

Без труда не вытащишь и рыбку из пруда

Каб рыбу есці, трэба ў ваду лезці. / Трэба нахіліцца, каб з ручая напіцца. / Каб вады напіцца, трэба ёй пакланіцца. / Вады не засіліш не паварушыўшыся, рыбы не зловіш не памачыўшыся. / Па дарозе ідучы, грыбоў не набярэш.

Бестолковая голова ногам покоя не дает

За дурной галавой нагам неспакой. / Скупы двойчы плоціць, а дурны двойчы ходзіць. / Галава нагам зладзей

Будет и на нашей улице праздник

Загляне сонца і ў наша ваконца. / Прыйдзе тая нядзеля, што будзе і маё вяселле. / Калісьці і наш Бог праспіцца

Будто снег на голову

Быццам з неба спаў. / Як з хмары спаў. / Няйначай з неба зваліўся.

В гости со своим самоваром не ходят

У студню вады не льюць, а ў лес дроў не вязуць. / У крыніцу не носяць вадзіцу.

В каждой шутке есть доля правды

Няма байкі без праўды. / Жарты нічога не варты, але часам праўдзяцца. / Часам жарты выходзяць на праўду.

В ногах правды нет

Сядзь, няхай полы не вісяць. / Ногі для дарогі. / Сядзьма на калодзе, пагаворым аб прыгодзе.

В одно ухо вошло, а в другое вышло

Адным вухам слухае, а другім выпускае. / У адно вуха ўпусціў, а ў другое выпусціў.

Волосы становятся дыбом

Шапка на галаве расце./ Аж шапка паднялася. / Нешта за каўнер бярэ. / Вочы слупам сталі. / Дрыжыкі працінаюць. / З капылоў далоў.

Волчий аппетит напал

Конская ежа напала. / Пропасці напалі. / Прогліца напала. / Як не ў сябе. / Як тры дні не еў./ Як з галоднага краю вырваўся. / Як ніколі хлеба ў вочы не бачыў. / Як на голад. / Есць як валоў шэсць. / Не ў свой дух.

Витать в облаках

Пра нябесныя мігдалы думаць. / Пра нябесныя ясноты марыць. / У надхмар’і лунаць.

В чужой монастырь со своим уставом не ходят

З сваёю цаною на кірмаш не едуць. / У чужую парафію са сваім звычаем не прыходзь. / У чужой бажніцы свечкі не папраўляй.

Взбрело в голову

У галаву ўроілася (зайшло). / У каўтуне закруціла. / У галаве закруціла. / Каўтун завіў.

Вставлять палки в колеса

Дарогу перасякерваць (перасякаць, заступаць). / Шостку падкідаць. / На перашкодзе стаяць.

Выеденного яйца (ломаного гроша) не стоит

Вы́скваркі не варты. / Зломанага шэлега не варты. / Гарэлага шэлега не дам. / Тры грошы не варты.

Вышел сухим из воды

Пабыў у вадзе і не мокры нідзе. / Дарма прайшло.

Глуп, как пробка (как пень / как сивый мерин)

Дурны, як даўбешка (як доўбня, як пень, як авечка, як цецярук, як баран, як свіння, як пута, ях халява, як хамут, як бязмен). / Абух абухом.

Глаза бы мои не смотрели

Брыдка глядзець. / На вочы б не бачыць. / Гадка пазіраць.

Гол как сокол

Голы як бізун (як палец, як костка, як стары венік). / Голы як стой. / Гол як кол. / Голы гальцом. / Салому сячэ, пірагі пячэ, сенам падмазвае.

Голод не тетка

Голад не дзядзіна, з’ясі і крадзенае. / Голад не цётка, з’есць, што патрапіць. / Голад не свой брат. / Галоднаму ўсё смакуе. / На галодны зуб усё смачна. / Галоднаму асцюкі не колюцца. / Чорт з голаду и мухі еў.

Горбатого могила исправит

Гарбатага хіба труна выпрастае (паправіць). / Гарбатага выпрастае магіла, а ўпартага дубіна. / Крывога дрэва не выпрастаеш. / З дугі аглоблі не зробіш. / Калі пень, то і будзе пень.

Гоняться за двумя зайцами

На сем сукоў садзіцца. / Дзвюх сарок за хвосг трымаць. / Два зайцы гнаць.

Гори синим огнем

Гары яно гарам. / А няхай яно дымам возьмецца. / Хай яго агні высмаляць. / Хай яно перуном (пылам) пойдзе. / Няхай тут усё дымам сядзе. / Каб яно дагары з дымам пайшло. / Бадай ты без агню згарэў. / А няхай ты згары. / Каб ты ўпапялеў. / Каб цябе агонь спаліў. / Агнём цябе запалі.

Готовь летом сани, а зимой телегу

Ладзь калёсы зімою, а сані летам. / На свята думай пра будзень, а ўлетку пра зіму.

Гром не грянет — мужик не перекрестится

Не прыйдзе трывога не ўспомніш і Бога. / Як трывога, тады да Бога. / Пакуль пярун не грымне, чалавек яму не паклоніцца. / Пакуль не загрыміць, мужык не перахрысціцца.

Гусь свинье не товарищ

Мядзведзь карове не брат. / Воўк сабаку не радня. / Качар курыцы не пара. / Воўк казе не таварыш. / Раўня як свіння да каня. / Багаты беднаму не брат. / Сыты галоднаму не раўня.

Давать голову на отсечение

Руку на адцён даваць. / Галаву на страце́нне даваць. / Рукі па локаць даваць адцяць. / Родам і плодам клясціся.

Дать березовой каши

Лазы даць. / Кія ўсыпаць. / Дубца даць. / Пугі ўліць. / Кулакамі пачаставаць.

Дать дуба

Старчом стаць. / Душою дрыгнуць. \ Бараду задзерці. / Жаба цыцкі дала.

Дать маху

Пу́дла даць. / Не на тую нагу бот надзець. / Схібіць. / Спудлава́ць.

Дать по шее

Каўнер (каўняра) памацаць. / Па шыі накласці. / У каўнер наўскладаць (налажыць). / Па карку заехаць. / Каўша даць.

Два сапога пара

Абое рабое. / Роўны з роўнага цешыцца. / Адзін аднаго (адзін другога) не перацягне. / Які ехаў, такую стрэў.

Делать из мухи слона

З камара каня рабіць. / З блыхі (з мухі) вала рабіць. / З ветру вяроўку віць. / Раскажаш пра вераб’я, а перакажуць пра жураўля. / Скажы на кепаць, а даложаць на локаць.

Делу — время, потехе — час

Перш папрацуй, а тады і патанцуй. / Была нядзеля і мы дудзелі, цяпер серада працуй, грамада. / Калі на лянок, а калі ў танок. / Гульня, ды не штодня. / Годзе цалавацца, пара і на хлеб старацца.

Держи карман шире

Кішэнь падстаўляй. / Заўтра з мехам прыходзь.

Днем с огнем не сыскать

Са свечкаю (у руках) не знайсці. / І Саўка не знойдзе.

До свадьбы заживет

Пакуль жаніцца, загаіцца. / Пакуль шлюб браць нічога не знаць.

Дойти до ручки

На пусты канец сысці (з’ехаць). / Да пустога канца дажыць. / На нішто з’ехаць. / На пшык з’ехаць. / Да пугаўя (да пужальна) дабіцца. / Да няма нічога дайсці.

Дуракам закон не писан

Дурны законаў не чытае, ды свае мае. / Для вар’ята няма свята. / Дурны сабака і на гаспадара брэша.

Душа ушла в пятки

Аж душа зайшлася. / І душы не было. / Душа ў пяты пайшла. / Душа трасецца. / Пад пяты коле.

Дыма без огня не бывает

Дзе не гарыць, там і не курыць. / Дзе дым, там і полымя. / Адкуль дым, адтуль і полымя. / Дзе сунічнік, там і суніцы. / І сабака на́пуста не забрэша. / Не дарма людзі гавораць. / Без прычыны і хвост не матляецца

Eдва ноги волочить

Ледзьве ногі перастаўляць. / Ног не змяніць. / Ног змяніць не можа. / Ледзь ногі совае.

Если б знал где упадешь, то соломки б подостлал

Каб чалавек ведаў, дзе спатыкнецца, дык абышоў бы тое месца. / Каб ведаў, дзе яма, то пераступіў бы. / Каб ведаў, дзе павалішся, лепей бы там сеў (лёг). / Калі б ведаў, дзе павалішся, то абышоў бы.

Если бы да кабы выросли во рту грибы

Каб не хмель ды мароз, ён бы тын перарос. / Каб на дзятла не стралец, быў бы дзяцел маладзец. / Каб не плеш, дык і лысы не быў бы. / Кап, кап ды не цячэ. / Не здарылася б бяды, каб конь не быў худы. / Што пра тое гаварыць, што не мае быць.

Если кажется нужно перекреститься

«Мусіць» за вуха ўкусіць. / Здаецца, што й певень смяецца. / Няхай не здаецца дурной авечцы. / Як здаецца, то хрысціся. / Перахрысціся, калі здаецца.

Еще такой не родился, кто бы всем сгодился

Яшчэ гэткі не спаткаўся, каб усім ён спадабаўся. / І Бог усім не дагодзіць.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Прочитал? Поделись с друзьями!
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Author: tata

Отправить ответ

Оставьте первый комментарий!

avatar

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

  Subscribe  
уведомления

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: