Трохсерыйны савецкі фільм "Тры вясёлыя змены" выйшаў на экраны ў 1978 годзе і ўяўляе сабой камедыю для дзяцей аб лагерным жыцці. Для аматараў гістарычных месцаў будзе асабліва цікава паглядзець другую серыю, - "Памылка Мікошы", дзе галоўныя падзеі разгортваюцца на руінах Мірскага замка, а таксама ўнутры капліцы Святаполк-Мірскіх.
Галоўныя героі фільма выкарыстоўваюць гэтыя лакацыі як своеасаблівую базу, а ў гледачоў тым часам ёсць магчымасць паглядзець на адну з галоўных славутасцяў Беларусі часоў канца 70-х. На той момант замак стаяў занядбаны, рэканструкцыя комплексу пачнецца толькі праз 7 гадоў.
Акрамя сцэн, якія паказваюць замак унутры і звонку, ёсць і ўнікальныя кадры з паветра.
Капліца-пахавальня ў фільме паказваецца некалькі разоў, ёй адведзена роля невядомай вежы, дзе ўвесь час гуляюць дзеці.
Капліца старадаўняга роду адразу пазнаецца па дзвярах з крыжамі. На момант калі здымалі фільм гэты будынак ужо не выкарыстоўвалі пад вінакураны склад.
На кадрах таксама мільгаюць аўтэнтычныя рэчы часоў Святаполк-Мірскіх, а адзін з герояў нават носіць старадаўні ліхтар - магчыма менавіта такія стаялі каля іх палаца.
Даволі шмат сцэн паказваюць калідоры і вежы Мірскага замка, праўда ўначы, таму з-за дрэннага асвятлення складана нешта разабраць.
Цікаўна, што “Тры вясёлыя змены” – гэта далёка не адзіны фільм дзе паказваюць замак у гарадскім пасёлку Мір. Гэтую лакацыю выкарыстоўвалі для здымак мноства разоў, як і ў савецкі час, так і ўжо ў пазнейшыя гады. Аднойчы замак нават адлюстравалі ў анімэ Код Гіяс.
Паглядзіце і на Ружанскі палац у кінафільмах савецкага перыяду.