Царква Святых Барыса і Глеба ў Гродне – гэта безумоўна ўнікальны помнік старажытнага дойлідства Беларусі. Храм таксама мае назву – Каложская царква, альбо Каложа. Мяркуецца, што храм быў закладзены ў перыяд праўлення князя Мсціслава Усеваладавіча, а асвечана ў гонар святых Барыса і Глеба. Дакладная дата невядомая, але большасць гісторыкаў сыходзіцца на тым, што касцёл скончаны да 1183 года. Сёння гэты гістарычны аб’ект – адна з цэнтральных славутасцяў Гродна.

Барысаглебская царква ў Гродне
фота 2021 года

Галоўная славутасць Гродна

Адкуль з’явілася назва “Каложа”? Ёсць думка, што другая назва Барысаглебскай царквы, Каложская, паходзіць ад стараславянскага слова “Каложань”, то бок гэта такое месца дзе ёсць шматлікія прыродныя крыніцы. Вось такім чынам атрымліваецца, што храм пабудаваны як раз такі на падобным месцы. Як разумееце, такія лакацыя шанавалі не толькі хрысціяне, але і паганцы, язычнікі.

Царква ў Гродне
здымак 2014 года

Каложская царква ў Гродне

За сваю доўгую гісторыю гэтая царква неаднаразова перабудоўвалася, разбуралася і зноў аднаўлялася. Значны заняпад прыйшоўся на канец 15 – пачатак 16 стагоддзя, калі храм стаяў нават без даху і вокнаў, з часткова разбуранымі мурамі. Усё гэта – вынік бесперапынных канфліктаў і бітваў, якія праходзілі па беларускіх землях.

Каложская або Барысаглебская царква ў Гродне
2022

Каложская царква ў Гродне

Барысаглебская царква, размяшчаецца на крутым беразе Нёмана, на самым схіле. З аднаго боку гэта выглядае гарманічна і ўпісваецца ў архітэктурны ансамбль усяго Гродна. Аднак з пункту гледжання геалогіі, такое месца можна лічыць крыху нерацыянальным. Так яшчэ ў 1720 годзе была сітуацыя, калі ледзь не абрынулася сцяна царквы.

Каложа царква - малюнкі
аўтар – Васіль Гразноў, сярэдзіна 19 ст.
Царква Каложа старое фота
крыніца: Fototeka Instytutu Historii Sztuki, другая палова 19 ст.

Тады праблему вырашылі пасадкай дрэў, што ўмацавала грунт на схіле. Але ў 1853 г. такое размяшчэнне храма яшчэ раз прынесла яму сур’ёзныя разбурэнні. У выніку апоўзня абрынулася паўднёвая сцяна храма і частка заходняй. У канцы 19 стагоддзі былі праведзены працы па ўмацаванні берага, а 1897 году былі адноўлены сцены.

Каложская або Барысаглебская царква ў Гродне

каложская царква ў ГроднеАрхітэктура, інтэр’ер і цікавыя факты

Архітэктура Каложскай царквы сапраўды ўнікальная і не мае аналагаў у Беларусі. Храм крыжакупальны і трохапсідны, выкананы на шасці слупах. Па памерах зусім невялічкі, каля 13 на 25 метраў, аднак унутраная прастора царквы ўспрымаецца даволі свабоднай.

Як выглядае каложская царква ўнутры?

Такі эфект прасторы дасягаецца ў тым ліку за кошт круглага сячэння апорных слупоў.

Барысаглебская царква ўнутры

Унутры сцяны царквы выкананы з тонкай плітняковай цэглы. Сучасны інтэр’ер вельмі гарманічна спалучаецца з багаццем дрэва і разнымі алтарамі, выглядае годна.

Алтар у Каложскай царквы ў Гродне

Убранне Барысаглебскай царквы ў Гродне

Цікавасць выклікае і дзіўны фасад Каложскай царквы, а дакладней паверхня сцен. За кошт уставак рознакаляровых валуноў і маёлікавых пліт перадаецца эфект старажытнасці гэтага храма. Калі глядзіш на такі розны мур – сапраўды верыш што ў царквы багатая гісторыя, якая пачалася 8 стагоддзяў таму.

Барысаглебская царква ў Гродне - адна з найстарэйшых у Беларусі

Рашэнне не закрываць увесь фасад драўлянымі панэлямі выглядае лагічным і правільным, бо менавіта сцены лепш за ўсё паказваюць гістарычны шлях будынка.

Каложская царква ў Гродне

Першапачаткова, Каложская царква мела купал, як і амаль усе хрысціянскія храмы таго часу. Але ў адным з разбурэнняў купал быў страчаны.

Гродна
паштоўка 1975 года

З 1991 года ў храме адноўлены службы праваслаўнай царквы. Барысаглебская царква ў Гродне ўключана ў спіс помнікаў, якія ахоўваюцца ЮНЕСКА.

Барысаглебская царква ў Гродне 12 стагоддзя

Каложская царква знаходзіцца ў горадзе Гродна на вуліцы Каложа, 6.

Побач можна паглядзець Стары і Новы замак.

АДКАЗАЦЬ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь