Балотная сава – гэта сярэдняга памеру драпежная птушка з атрада Совападобныя (Strigiformes або Striges), якая адносіцца да сямейства Савіныя.

Asio flammeus

Цела птушкі мае карычневае з цёмнымі і светлымі плямамі афарбоўку, ніз – светлы з падоўжнымі цёмнымі палоскамі. Галава ў балотнай савы круглая, без выразных пёравых “вушэй”, але ўсё ж такі кароткія пёравыя “пэндзлікі” могуць быць, часам прыпаднятыя пры хваляванні птушкі (добра бачна на здмыку які ніжэй).

Short-eared owl

Даўжыня цела прыблізна складае ад 34 да 43 сантыметраў. Размах крылаў – 85–110 сантыметраў, а вось маса адносна невялікая – ад 200 да 500 грамаў. Палёт у балотнай савы даволі мяккі, так бы мовіць “матыльковы” з плаўнымі ўзмахамі крылаў. Падчас палявання лятае нізка над зямлёй, уважліва слухаючы і аглядаючы тэрыторыю.

Балотная сава

Даволі цікавы факт, што  Балотная сава адрозніваецца ад большасці іншых сов сваёй дзённай і вечаровый актыўнасцю. Яе можна ўбачыць нават удзень, але часцей канешне раніцай ці ўвечары, калі яна палюе.

Птушкі - сава балотная

Балотная сава (Asio flammeus ) аддае перавагу адкрытым прасторам: балотам, вільготным і сухім лугам, стэпам, а таксама сельскагаспадарчым угоддзям. Гэтая птушка гняздуецца на зямлі, часта ў нізкай расліннасці, што робіць яе асабліва ўразлівай да драпежнікаў і дзейнасці чалавека. Аснову рацыёну складаюць дробныя грызуны, у першую чаргу палёўкі. У перыяд гнездавання гэтая сава можа выдаваць кароткія рыпучыя ці шыпячыя гукі. Аднак па-за сезонам звычайна маўчыць. Таксама пад час шлюбнага перыяду можна заўважыць незвычайныя танцы ў выкананні балотных сов.

Шлюбныя танцы балотных сов

Ацаніць колькасць балотных сов у Беларусі вельмі складана, у інтэрнэце ёсць толькі прыблізная лічба –  яна дзесьці ў межах 500–1500 пар, што складае каля 3% ад еўрапейскай папуляцыі віду. Гэты від птушак занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам, мае I катэгорыю (CR).

Птушкі Беларусі - Балотная сава

Цікавы факты: З выявай балотнай савы ў Беларусі выходзіла марка ў 2007 годзе.

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь